Песняры

Савецкі і беларускі вакальна-інструментальны ансамбль From Wikipedia, the free encyclopedia

Песняры
Remove ads

«Песняры́» — вакальна-інструментальны ансамбль пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна, створаны ў Мінску ў 1969 годзе. Вядомы шырокай аўдыторыі слухачоў па песнях «Александрына», «Касіў Ясь канюшыну», «Алеся» і інш.

Хуткія факты Песняры, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Ансамбль першапачаткова пазіцыянаваўся як фальклорны. Аснову рэпертуару складалі апрацаваныя беларускія народныя песні. Паступова «Песняры» вынайшлі свой уласны стыль, яны гарманічна спалучылі актуальную замежную музыку з беларускімі напевамі. Мулявін называў гэты стыль «фольк-біт»[1]. Яны зваліся «Лявоны», а яшчэ раней выступалі ў складзе ВІА «Арбіта-67». «Песнярамі» назваліся часова, каб паўдзельнічаць у эстрадным конкурсе ў Маскве (1970), але так імі і засталіся, бо пасля конкурсу прыйшла ўсесаюзная слава.

Дэбютная пласцінка «Песняроў» (1971) уключала беларускія народныя песні ў музычнай апрацоўцы Уладзіміра Мулявіна, спалучаныя з модным тады біг-бітам, рок-н-рольнымі і блюзавымі мелодыямі. Яна выйшла на фірме «Мелодыя» ў Маскве накладам 4 млн асобнікаў. Пасля ў рэпертуар былі ўключаныя песні савецкіх кампазітараў, песні на вершы вядомых паэтаў  — Янкі Купалы, Роберта Бёрнса, Уладзіміра Маякоўскага. Ансамблем былі пастаўленыя 2 вялікія тэатралізаваныя творы (рок-оперы) — «Песня пра долю» (1976) і «Гусляр» (1978).

У 1976 адбыліся гастролі ў ЗША. «Песняры» сталі першым ансамблем у СССР, які быў адзначаны «Залатым дыскам» фірмы «Мелодыя» (1982), што ўручаўся за продаж накладу ў 12 мільёнаў пласцінак[1].

У 1998 годзе ў гурце адбыўся раскол. У цяперашні час існуе каля пяці розных ансамбляў, якія маюць у сваёй назве слова «Песняры» і якія выконваюць песні легендарнага калектыву[2]. Правапераемнікам з’яўляецца Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», які запатэнтаваў сваю назву ў Расійскай Федэрацыі (пасведчанне № 92), а таксама гурт «Беларускія Песняры».

Remove ads

Дыскаграфія

1971Ты мне вясною прысніласяТы мне вясною прыснілася
1974АлесяАлеся
1977ПерапёлачкаПерапёлачка
1979ВолoгдаВолагда
1980ГуслярГусляр
1982Зачарованная мояМая зачараваная
1984Через всю войнуПраз усю вайну

Існуе таксама шэраг сінглаў.

Склад

Склад гурту ўвесь час змяняўся. Найбольшыя знакамітымі ўдзельнікамі былі:

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads