Ігар Ісідаравіч Сянкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Ісідаравіч Сянкевіч (15 сакавіка 1927, Менск) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1955 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва, начальнікам аддзела Дзяржбуда БССР, з 1988 года — начальнік аддзела Галоўэкспертызы пры Дзяржбудзе БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года. Член КПСС з 1963 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
У складзе аўтарскіх калектываў распрацоўваў схемы і праекты раённых планіровак для БССР і абласцей Нечарназёмнай зоны РСФСР (1960—1980), Каталог пашпартоў плошчаў для размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў у гарадах БССР (1975), аўтар «Схемы размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 г.» (1973, 1981). Артыкулы па пытаннях рассялення і раённай планіроўкі.
Узнагароды
Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1963).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads