Ігар Алегавіч Стома
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Алегавіч Стома — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (2020), дацэнт. Рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (з 2020).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў з адзнакай лячэбны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрача-інфекцыяніста. У студэнцкія гады актыўна займаўся навукай пад кіраўніцтвам прафесараў А. І. Кубаркі і Я. В. Баркоўскага, быў старастам навуковага кружка кафедры нармальнай фізіялогіі, лаўрэатам стыпендыі імя прафесара М. Я. Філіповіча, уключаны ў банк даных адоранай моладзі Рэспублікі Беларусь.
У 2013—2017 гг. навукова-выкладчыцкую дзейнасць сумяшчаў з працай урачом у Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы г. Мінска. У 2019 годзе выконваў абавязкі акрэдытаванага ўрача II Еўрапейскіх гульняў у г. Мінску. Дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ.
З’яўляецца кансультантам па пытаннях лячэння і прафілактыкі інфекцыйных ускладненняў у пацыентаў гематалагічнага, анкалагічнага профіля, пры трансплантацыі органаў і тканак на базе Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, а таксама іншых стацыянараў краіны. У 2016 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 2020 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Этыятропная тэрапія і медыцынская прафілактыка інфекцый у пацыентаў з пухліннымі захворваннямі крывятворнай тканкі».
21 верасня 2020 года прызначаны на пасаду рэктара Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Сфера практычных і навуковых інтарэсаў уключае інфекцыйныя ўскладненні ў пацыентаў у гематалогіі і анкалогіі на фоне хіміятэрапіі, пры трансплантацыі органаў і тканак, рацыянальную антымікробную тэрапію, вакцынапрафілактыку інфекцый у сталых, біяінфарматыку і статыстыку, а таксама мікрабіём чалавека ў норме і пры паталогіі.
Аўтар больш 100 навуковых публікацый, у тым ліку: 9 навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў, 2 манаграфій, шэрагу кіраўніцтваў для ўрачоў. Мае патэнты на вынаходствы ў галіне медыцыны. Удзельнічаў у стварэнні 4 інструкцый па прымяненні, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя РБ.
Аўтар першай апублікаванай у СНД рускамоўнай манаграфіі на тэму мікрабіёма чалавека, а таксама першага кіраўніцтва для ўрачоў па даследаванні мікрабіёма ў медыцыне. Сааўтар падручніка на англійскай мове «The TBE Book» (Singapore: Global Health Press. — 2019—2020), у двух выданнях.
Лаўрэат конкурсу ВАК РБ на лепшую дысертацыю ў намінацыі медыцынскія і ветэрынарныя навукі ў 2016 годзе. Паспяхова завяршыў паслядыпломную падрыхтоўку па клінічнай эпідэміялогіі і медыцынскай статыстыцы ва Універсітэце імя Эразма Ратэрдамскага (Нідэрланды); паслядыпломную падрыхтоўку па мікрабіялогіі на базе НДІ антымікробнай хіміятэрапіі (Расія); паслядыпломную падрыхтоўку па правядзенні сістэматычнага даследавання і мета-аналізу (Аўстрыя).
З’яўляецца членам рабочай групы па інфекцыях у імунакампраметаваных пацыентаў Еўрапейскага таварыства па клінічнай мікрабіялогіі і інфекцыйных захворваннях (ESCMID) , Таварыства трансплантацыі (The Transplantation Society), Міжрэгіянальнай асацыяцыі па клінічнай мікрабіялогіі і антымікробнай хіміятэрапіі (МАКМАХ). Прадстаўнік Беларусі ў Рабочай групе па інфекцыях у Еўрапейскай гематалагічнай асацыяцыі (EHA) . Старшыня ESCMID-афіляванай Мінскай рабочай групы па інфекцыях у гематалогіі, транспланталогіі і анкалогіі.
Remove ads
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 17 чэрвеня 2020.
- Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads