Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова (універсітэт) г. Гомеля. Установа забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па медыцынскіх спецыяльнасцях. Знаходзіцца ў пераважным падначаленні двух міністэрстваў: Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя.
Remove ads
Гісторыя
Пачаў сваё існаванне 1 лістапада 1990 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 14 лістапада 1990 № 284[1] і загадам Міністра аховы здароўя БССР ад 20 лістапада 1990 № 188. Стварэнне ВНУ было абумоўлена вострай патрэбай у медыцынскіх кадрах у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама неабходнасцю правядзення навуковых даследаванняў па вывучэнню медыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і пошуку шляхоў іх пераадолення. Першым рэктарам інстытута стаў доктар медыцынскіх навук, прафесар Ю. І. Бандажэўскі.
За час існавання ўніверсітэта створаны высокапрафесійны калектыў, здольны ажыццяўляць падрыхтоўку ўрачэбных кадраў на належным узроўні, праводзіць навуковыя даследаванні, аказваць лячэбна-кансультатыўную дапамогу насельніцтву.
У 2003 годзе Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут прайшоў акрэдытацыю ў Рэспубліцы Беларусь на адпаведнасць тыпу ўніверсітэт. ВНУ акрэдытаваны па ўсіх спецыяльнасцях падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй. У 2008 годзе ўніверсітэт прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю спецыяльнасцяў, прафесій і атэстацыю.
Клінічная база — адна з лепшых у Рэспубліцы Беларусь, дзе прымяняюцца самыя сучасныя медыцынскія тэхналогіі па дыягностыцы і лячэнні эндакрыналагічных, кардыялагічных, імуналагічных, гематалагічных, афтальмалагічных, анкалагічных захворванняў;
Remove ads
Факультэты
- Лячэбны факультэт
- Медыка-дыягнастычны факультэт
- Медыка-прафілактычны факультэт
- Факультэт замежных навучэнцаў
- Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
- Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
Кіраўнікі ўніверсітэта
- 1990—1999 — Юрый Іванавіч Бандажэўскі;
- 1999—2007 — Сяргей Уладзіміравіч Жаваранак;
- 2007—2020 — Анатоль Мікалаевіч Лызікаў;
- з 21 верасня 2020 — Ігар Алегавіч Стома.
Літаратура
- Гомельскі медыцынскі інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads