Ігар Аляксандравіч Кудраўцаў
вучоны ў галіне механікі грунтоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Аляксандравіч Кудраўцаў (23 студзеня 1946, Уфа, Башкірыя, Расія — 25 кастрычніка 2003) — беларускі інжынер шляхозў зносін — будаўнік, спецыяліст у галіне чыгуначнага пуці, пошукаў і праектавання чыгунак, асноў і фундаментаў будынкаў і збудаванняў. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (1996).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (будаўнічы факультэт, 1970), Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура, 1977).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1977, факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, у 1986—1992 — загадчык кафедры «Інжынерная геалогія, асновы і фундаменты», з чэрвеня 1992 — кафедры «Будаўнічыя канструкцыі, асновы і фундаменты», у 1994—1997 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: уплыў хвалевых працэсаў на ўласцівасці грунтоў і дынамічных уздзеянняў на надзейнасць работы будаўнічых канструкцый; даўгавечнасць будаўнічых канструкцый, будынкаў і збудаванняў.
Remove ads
Бібліяграфія
- Влияние вибрации на нижнее строение железнодорожного пути, здания и сооружения : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.22.06 ; 05.03.02 / Кудрявцев Игорь Александрович. — Москва, 1995.
- Исследование работы рельсов в условиях высоких осевых нагрузок : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.22.12 / Кудрявцев Игорь Александрович. — Ленинград, 1977.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads