Факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТ

факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Хуткія факты Факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТ, Дэкан ...

Гісторыя

Факультэт забяспечвае гарманічнае развіццё жылых, грамадскіх і прамысловых тэрыторый гарадоў, а таксама розных відаў транспарту. Для выканання практычных задач гэтага комплексу неабходныя інжынерныя кадры, падрыхтоўка якіх з 1954 года стала ажыццяўляцца ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», якая ўваходзіла першапачаткова ў склад будаўнічага факультэта. На яе базе ў 1957 годзе быў створаны факультэт «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (ПГС), у які ўвайшлі кафедры: «Будынкі і будаўнічыя матэрыялы», «Будаўнічыя работы, машыны, тэхналогія будаўнічай вытворчасці», «Супраціўленне матэрыялаў і будаўнічая механіка», «Начартальная геаметрыя і графіка», «Замежныя мовы»[1].

Remove ads

Спецыяльнасці

На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка дыпламаваных інжынераў і архітэктараў па чатырох спецыяльнасцях:

  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва
  • Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый
  • Экспертыза і кіраванне нерухомасцю
  • Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў

Кафедры

У склад факультэта ўваходзяць кафедры:

  • Архітэктура і будаўніцтва
  • Будаўнічая механіка
  • Будаўнічыя тэхналогіі і канструкцыі

Дэканы

Зноскі

  1. Факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 22 лютага 2021.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads