Ігар Іванавіч Гермянчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Іванавіч Гермянчук (1 студзеня 1961, вёска Стракавічы Светлагорскага раёна — 29 красавіка 2002, Мінск) — беларускі журналіст і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, рэдактар газеты «Свабода», заснавальнік часопісу «Кур'ер».

Хуткія факты Ігар Іванавіч Гермянчук, Дэпутат ВС Беларусі 12-га склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Стракавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, навучаўся ў сярэдняй школе-інтэрнаце г. Светлагорска.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з актыўных удзельнікаў незалежніцкага руху 1980-х гг. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984). Член БНФ «Адраджэньне».

У 1990 г. у 29-гадовым узросце Гермянчук стаў адным з самых маладых дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР. 11 красавіка 1995 года разам з іншымі дэпутатамі ад Апазіцыі БНФ абвясціў галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра дзяржаўную беларуская мова і сімволіку. У ноч на 12 красавіка 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжанняў і жорстка збітыя АМАПам і спецназам.

У 30-гадовым узросце Ігар Гермянчук узначаліў газету «Свабода», якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і самым папулярным апазіцыйным выданнем краіны. За антыпрэзідэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара Герменчука крымінальныя справы. Пад канец 1997 года газета «Свабода» была забароненая, але ўжо ў студзені 1998 г. Ігар Гермянчук здолеў адрадзіць яе пад назвай «Навіны».

Заснавальнік і рэдактар часопісу «Кур'ер».

Remove ads

Смерць і пахаванне

Памёр ад раку ў 2002 г. Пахаваны на мінскіх Усходніх могілках[1]. На магіле пастаўлены помнік, створаны скульптарам Канстанцінам Селіханавым і архітэктарам Лявонціем Зданевічам[2].

Зноскі

  1. Ігар Гермянчук(недаступная спасылка). Старонкі 524—525 // Уладзімір Арлоў. Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода, 2007. — 576 с.: іл. ISBN 978-0929849-14-0

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads