Чыркавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чы́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Чыркавічы. Сельсавет знаходзіцца ў цэнтры раёна, на захад ад горада Светлагорск.

Хуткія факты Чыркавіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракшынскага сельсавета[1]. 10 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шацілкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Печышчы і пасёлак чыгуначнай станцыі Жэрдзь)[2]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 10 ліпеня 1975 года ў гарадскую мяжу Светлагорска ўключана вёска Светач[3]. 30 сакавіка 1992 года з часткі сельсавета ўтвораны Печышчанскі сельсавет. 28 красавіка 2011 года ў складзе сельсавета ўтвораны хутар Міколін Востраў[4]. 29 сакавіка 2012 года скасавана вёска Ала[5]. 14 лістапада 2018 Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава і адпаведнай часткі сельсавета да горада Светлагорска[6].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2905 чалавек[7], з іх 92,6 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 2385 чалавек[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1045—VIII ад 10 ліпеня 1975 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Светлагорска вёскі Светач Чыркавіцкага сельсавета Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 20 (1466).
  4. Депутаты приняли решение увеличить Светлогорск за счет деревни. Повезло ей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 4 лютага 2022.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads