Ігар Мікалаевіч Шкуратаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Мікалаевіч Шкуратаў (нар. 14 лістапада 1945, г. Ашмяны, Гродзенская вобласць) — беларускі акварэліст.

Хуткія факты Ігар Мікалаевіч Шкуратаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1976). У 1993—2008 гг. выкладаў на кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Член Беларускага саюза мастакоў (1993).

Творчасць

Працуе ў акварэлі і станковай графіцы, аддае перавагу пейзажу і нацюрморту.

Сярод твораў: «Браслаўскія ночы» (1995), «Зімовы пейзаж з кляштарам» (1998), «Цішыня» (2002), «Зімовы дзень» (2002), «Рамонкі» (2007), «Віцебск над Дзвіной» (2008); трыпціхі «Касмічная гармонія» (1995), «Асенняя сімфонія» (2001), «Атлантыда» (2006); паліптых «Раніца. Дзень. Вечар. Ноч» (1994); серыі «Стары Віцебск» (1991—1993), «Краявіды Віцебшчыны» (1990—1993), «Мой свет» (1994), «Поры года» (2002) і інш.

Удзельнік усесаюзных, абласных, гарадскіх і шматлікіх міжнародных выстаў у Германіі, Францыі, Іспаніі, Расіі.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads