Ігар Мікалаевіч Ясуловіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Мікалаевіч Ясуловіч
Remove ads

Ігар Мікалаевіч Ясуловіч (руск.: И́горь Никола́евич Ясуло́вич; нар. 24 верасня 1941, сяло Рэйнсфельд, Куйбышаўская вобласць — 19 жніўня 2023[2], Масква, Расія) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2001) і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2000).

Хуткія факты Ігар Мікалаевіч Ясуловіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Продкі бацькі па паходжанні — беларусы. Дзяцінства правёў у горадзе Ізмаіл Адэскай вобласці. У 1962 годзе скончыў акцёрскі і ў 1974 годзе — рэжысёрскі факультэт УДІКа.

З 1962 года — акцёр Эксперыментальнага тэатра-студыі пантамімы («Эктэмім»), у 1964—1994 гадах — Тэатра-студыі кінаакцёра, з 1994 года — Маскоўскага ТЮГа.

У кіно з 1961 года (больш за 320 роляў, першая роля — малады пасажыр цягніка — у фільме «У дарозе»), здымаўся пераважна ў ролях другога плана і эпізодах.

Ігар Ясуловіч — уладальнік унікальнага вядомага голаса, прыгожага тэнаральнага тэмбру, багатага эмацыйнымі адценнямі. Займаўся агучваннем фільмаў і мультфільмаў.

Рэжысёр-пастаноўшчык некалькіх фільмаў.

Сумесна з Аляксандрам Цітэлем выкладаў усваёй майстэрні ў ГІТІСе, на факультэце акцёрскага мастацтва музычнага тэатра. Таксама вёў сваю акцёрскую майстэрню ва УДІК.

Памёр 19 жніўня 2023 года ў Маскве[3].

Remove ads

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Умер актер Игорь Ясулович — 2023. Праверана 19 жніўня 2023.
  2. Умер народный артист России Игорь Ясулович (руск.). Российская газета (19 жніўня 2023). Праверана 19 жніўня 2023.
  3. Народны артыст Расіі Ігар Ясуловіч памёр на 82-м годзе жыцця(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2023. Праверана 20 жніўня 2023.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads