Цераз могілкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цераз могілкі
Remove ads

«Це́раз мо́гілкі» — чорна-белы мастацкі фільм вытворчасці кінастудыі Беларусьфільм, пастаўлены ў 1963 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым паводле аднайменнай аповесці Паўла Ніліна. Прэм’ера ў СССР адбылася 5 красавіка 1965 года.

Remove ads

Сюжэт

Увосень 1942 года група беларускіх савецкіх партызан бярэ задачу па падрыве нямецкіх ваенных эшалонаў. Апынуўшыся без зброі, партызаны пасылаюць маладога Міхася ў вёску да механіка Бугрэева, які пагадзіўся зрабіць для партызан выбухоўку з авіябомбаў і снарадаў. Міхася да Бугрэева вязе Сазон Іванавіч, які супрацоўнічае з немцамі па заданні партызан.

Разам з Бугрэевым і яго апошнім жывым сынам, хворым Феліксам, Міхась топіць выбухоўку ў падвале паўразбуранай могілкавай капліцы. Нечакана з’яўляюцца немцы. Бугрэеў загадвае сыну і Міхасю бегчы, а сам узрывае капліцу разам з сабой і немцамі.

Міхась ачуняецца ў хаце Бугрэева і разумее, што Бугрэеў і яго сын Фелікс загінулі, а жонка і дачка Бугрэева хаваюць яго ад гестапа.

Remove ads

Ролі выконваюць

  • Елізавета Уварава — Соф’я Казіміраўна
  • Галіна Марачова — Ева
  • Антаніна Бендава — Клава
  • Уладзімір Белакураў — стараста Сазон Іванавіч
  • Уладзімір Емяльянаў — слесар Бугрэеў
  • Уладзімір Мартынаў — Міхась
  • Ігар Ясуловіч — Фелікс
  • У цітрах не пазначаныя:
  • Пётр Савін — старшыня партызанскага атрада
  • Валянцін Брылееў — паліцай

Здымачная група

  • Сцэнарый — Павел Нілін
  • Пастаноўка — Віктар Тураў
  • Галоўны аператар — Анатоль Забалоцкі
  • Мастакі — Уладзімір Дзяменцьеў, Яўген Ігнацьеў
  • Кампазітар — Андрэй Валконскі
  • Гукааператар — Мікалай Ведзянееў
  • Рэжысёр — Мікалай Калінін
  • Аператар — Віталь Нікалаеў
  • Грым — Сафія Міхліна

Узнагароды

  • У 1995 годзе фільм увайшоў у спіс ста найлепшых фільмаў ЮНЕСКА пра вайну[1].
  • Дыплом II ступені фільму, прызы рэжысёру Віктару Тураву і акцёру Уладзіміру Мартынаву за дэбют, аператару Анатолю Забалоцкаму за выяўленчае вырашэнне на V Кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў Таліне, СССР, 1965 г[1].

Зноскі

  1. Через кладбище (1964) (руск.)(недаступная спасылка). kino-teatr.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2019. Праверана 4-2-2019.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads