Ігар Ніканавіч Кузняцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Ніканавіч Кузняцоў (нар. 1954) — беларускі ваенны, начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Былы фігурант Чорнага спісу ЕС.

Хуткія факты Ігар Ніканавіч Кузняцоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

14 чэрвеня 2002 года прызначаны начальнікам упраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1].

З 20 студзеня 2005 года па 22 студзеня 2010 года працаваў начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці.

22 студзеня 2010 года прызначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

23 мая 2014 года вызвалены ад пасады начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас[3][4].

З 16 мая 2017 года па цяперашні час з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі біятлона[5].

У 2017 годзе ўладкаваўся на працу памочнікам дырэктара ААТ «Будтэхпрагрэс»[6].

Remove ads

Санкцыі ЕС

31 студзеня 2011 года, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону Плошчы 2010, уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза як кіраўнік навучальнага цэнтра КДБ — Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[7][8]. У сваім рашэнні ад 15 кастрычніка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза прызнаў генерала Кузняцова як кіруючага падрыхтоўкай і навучаннем супрацоўнікаў КДБ адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, а таксама адказным за тую ж рэпрэсіўную працу на Міншчыне падчас узначальвання ім упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці[9].

Remove ads

Зноскі

  1. Известный «чекист» нашел работу в бизнесе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  2. Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено) (руск.). КП у Беларусі (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 22 чэрвеня 2020.
  3. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2021. Праверана 29 чэрвеня 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads