Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

рэпрэсіўны орган улады у адносінах да правоў і свабод грамадзян РБ From Wikipedia, the free encyclopedia

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусьmap
Remove ads

Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы. Утвораны 23 кастрычніка 1991 года на аснове КДБ БССР.

Хуткія факты Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

З абвяшчэннем суверэнітэту Беларусі Вярхоўны Савет Беларускай ССР XII склікання прыняў 25 жніўня 1991 года закон «Аб некаторых зменах у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР», якім ператварыў саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР у рэспубліканскі КДБ. У кастрычніку 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XII склікання прыняў закон «Аб змяненні ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь», якім падпарадкаваў КДБ Вярхоўнаму Савету[1]. Былі перагледжаны функцыянальныя напрамкі яго дзейнасці, скасавана служба палітычнага вышуку. Прайшлі карэнная рэарганізацыя і ўмацаванне інфармацыйна-аналітычнай службы. Было створана новае для органаў дзяржаўнай бяспекі падраздзяленне грамадскіх сувязей. У кадравым забеспячэнні стаўка рабілася на прафесіяналаў, была асуджана практыка, калі на службу ў органы дзяржбяспекі накіроўваліся партыйныя і камсамольскія работнікі[2].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

Пасля выбараў і пратэстаў 2020 года кіраўніцтва КДБ трапіла пад міжнародныя санкцыі. Так, Еўрапейскі саюз 2 кастрычніка 2020 года ўключыў у свой санкцыйны спіс былога старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, яго першага намесніка Сяргея Церабава, а таксама намеснікаў — Дзмітрыя Равуцкага, Алега Чарнышова і былога намесніка — Уладзіміра Калача[3][4], а 6 лістапада — і новага старшыню Івана Тэртэля[5][6]. Супраць гэтых асоб таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[7], Канада[8] і Швейцарыя[9]. Акрамя таго, 21 чэрвеня 2021 года Тэртэль і само КДБ былі ўключаныя ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10].

У 2022 годзе КДБ быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Швейцарыі і Японіі[11].

27 студзеня 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць КДБ «ў сувязі з працяглымі грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, а таксама яго падтрымкай парушэння Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны»[12][13].

Remove ads

Асноўныя задачы КДБ Рэспублікі Беларусь

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Артыкул 2.

  • Абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваеннай, навукова-тэхналагічнай, інфармацыйнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай і экалагічнай сферах;
  • Ацэнка бягучага стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, прагназаванне яго развіцця, а таксама распрацоўка і ажыццяўленне комплексу мер па папярэджанні і выяўленні пагроз нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, унясенне ў адпаведнасці з заканадаўствам прапаноў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • Інфармаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і па яго даручэнню адпаведных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па пытаннях стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • Распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў па аказанні садзейнічання дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у ажыццяўленні мер у галіне палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця і навукова-тэхнічнага прагрэсу Рэспублікі Беларусь;
  • Арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі контрразведвальнай дзейнасці і знешняй разведкі;
  • Папярэджанне, выяўленне і спыненне тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, арганізаванай злачыннасці і карупцыі, незаконнай міграцыі, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, зброі, боепрыпасаў, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб’ектаў экспартнага кантролю, іншых злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі аднесены да вядзення органаў дзяржаўнай бяспекі;
  • Ажыццяўленне прадугледжаных заканадаўствам паўнамоцтваў у сферы дзяржаўных сакрэтаў;
  • Забеспячэнне дзяржаўных органаў і іншых арганізацый урадавай і аператыўнай сувяззю, арганізацыя і забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай і іншых відаў спецыяльнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, і ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за гэтай дзейнасцю.
Remove ads

Асноўныя напрамкі дзейнасці

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Раздзел 3.

Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Раздзел 12.

  • Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
  • Нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем органамі дзяржаўнай бяспекі заканадаўства ажыццяўляюць Генеральны пракурор і падпарадкаваныя яму пракуроры ў межах сваёй кампетэнцыі.
Remove ads

Будынак

Thumb
Будынак КДБ

Будынак па пр. Незалежнасці, 17 (вул. Камсамольская, 30), у якім размяшчаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі, трох- і чатырохпавярховы з цокальным паверхам, складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральная частка з уваходам вылучана рызалітам з масіўным чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным трохвугольным франтонам. Крыло з боку праспекта прымыкае да суседняга будынка. У месцы злучэння двух аб’ёмаў — праезная брама, фланкіраваная калонамі карынфскага ордара, якія падтрымліваюць паўкруглы раскрапаваны франтон. Другое крыло, арыентаванае бакавым фасадам па вул. Камсамольскай, у вуглавой частцы ўвянчана васьмігранным трох’ярусным бельведэрам, так званай «вежай Цанавы». Фасадныя плоскасці апрацаваны пілястрамі, завершаны масіўным карнізам і глухім парапетам. Прамавугольныя аконныя праёмы на трэцім паверсе маюць абрамленні з сандрыкамі[14].

Remove ads

Старшыні

Старшыні ЧК БССР

Старшыні ДПУ БССР

Наркамы НКУС і Міністры МДБ БССР

Старшыні КДБ БССР

Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь

Remove ads

Зноскі

  1. Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1991. — № 32. — С. 15, 16.
  2. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (галоўны рэдактар) [і інш.]. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / [Н. Васілеўская і інш.; рэдактар тома У. Навіцкі]. — Мінск: Современная школа: Экоперспектива, 2011. — 727 с.: іл., партр. — С. 593. — ISBN 978-985-469-337-8.
  3. Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (руск.). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  4. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 24 ліпеня 2021.
  5. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021). Праверана 19 верасня 2021.
  6. Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (15 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  7. Комітет державної безпеки Республіки Білорусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2023. Праверана 13 красавіка 2023.
  8. Backgrounder: Sanctions against individuals and entities in Belarus (англ.). Government of Canada (27 студзеня 2025).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads