Ігар Сяргеевіч Цітовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Сяргеевіч Цітовіч (30 чэрвеня 1917, горад Горкі, Магілёўская вобласць12 чэрвеня 1985) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1970), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1972).

Хуткія факты Ігар Сяргеевіч Цітовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1940, 1945-1971 гг. выкладчык БПІ (з 1951 загадчык кафедры), адначасова з 1957 г. навуковы кіраўнік Праблемнай аўтамабільнай лабараторыі. У 1971-1985 гг. дырэктар, намеснік дырэктара Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР.

Удзельнічаў у распрацоўцы першага беларускага аўтамабіля МАЗ-525, ва ўдасканаленні аўтамабіляў ГАЗ-53, КрАЗ-214, БелАЗ-540, трактароў. Працы па праектаванні асноўных агрэгатаў аўтамабіляў, трактароў і лакаматываў.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Remove ads

Асноўныя публікацыі

  • Расчеты по предельным состояниям валов, шестерен и подшипников автомобиля. – Мн., 1960.
  • Безотказность и долговечность тракторов и сельскохозяйственных машин. – Мн., 1977 (у сааўт.).
  • Кинематика и долговечность подшипников качения машин и приборов. – Мн., 1977 (у сааўт.).
  • Трансмиссии автомобилей. – Мн., 1979 (у сааўт.).

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads