Ігар Уладзіміравіч Талькоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Уладзіміравіч Талькоў (руск.: И́горь Влади́мирович Талько́в; 4 лістапада 1956, Грэцоўка, Шчокінскі раён, Тульская вобласць — 6 кастрычніка 1991, Санкт-Пецярбург) — савецкі рок-музыкант, спявак, бард, аўтар песень, паэт і кінаакцёр.
У пачатку творчага шляху Талькоў супрацоўнічаў з гуртамі «Апрель», «Калейдоскоп» і «Электроклуб». Упершыню стаў вядомы шырокай публіцы пасля выступу ў 1987 годзе на фестывалі «Песня года» з кампазіцыяй «Чыстыя сажалкі». Пасля гэтага, каб падзяліцца з аўдыторыяй уласнымі песнямі, многія з якіх па музычным стылі і тэксту адрозніваліся ад твораў, якія выконваліся ім раней, Талькоў стварае гурт «Спасательный круг» і неўзабаве едзе з ім на гастролі з праграмай, якая складалася з дзвюх частак: «песні грамадзянскага зместу» і «лірыка». Да 1989 года ім было напісана больш за дзвесце песень.
6 кастрычніка 1991 года Ігар Талькоў быў забіты ў Палацы спорту «Юбілейны» ў Санкт-Пецярбургу пры нявысветленых да гэтага часу абставінах. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
Remove ads
Зноскі
- ТАЛЬКОВ Игорь Владимирович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 465–467. — ISBN 5-94848-307-X
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads