Ігар Усеваладавіч Чаквін
беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Усеваладавіч Чаквін (20 жніўня 1954, Мінск — 26 красавіка 2012[2], Мінск) — беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг. Доктар гістарычных навук (1995), дацэнт (2010). Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2008).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1977 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1980 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Праблема паходжання беларускай народнасці: гістарыяграфія і досвед вывучэння працэсу этнічнага фарміравання»[3].
З 1983 года працаваў старшым, а з 1996 года вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі[3].
У 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Этнічная гісторыя беларусаў эпохі феадалізму (XIV — першая палова XVII ст.)»[3].
Remove ads
Дзейнасць
Даследаваў праблемы этнагенезу беларусаў, этнічную гісторыю беларусаў і іншых этнічных супольнасцей Беларусі эпохі феадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай антралалогіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Спадчына Скарыны» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі побыт і духоўная культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990) і іншыя.
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008, за ўдзел у напісанні 10-томнага выдання «Беларусы»)[3].
Бібліяграфія
- Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. Минск, 2014.
- Удзел у калектыўных працах
- Нарысы гісторыі культуры Беларусі: у 4 т. Т. 1: Культура сацыяльнай эліты XIV — пачатку XX ст. Мінск, 2013.
- Кто живет в Беларуси. Минск, 2012.
- Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем. Минск, 2010.
- Беларусы: сучасныя этнакультурныя працэсы. Мінск, 2009.
- Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве: вучэбна-метадычны дапаможнік. Мінск, 2009.
- Беларусы: у 11 т. Т. 10: Славянскія этнакультурныя традыцыі. Мінск, 2007.
- Беларусы: Вытокі і этнічнае развіццё. Т. 4. Мінск, 2001.
- Этноконфессиональные процессы в Беларуси и формирование патриотизма. Минск, 2004.
- Handbuch der Geschichte Weißrusslands. Göttingen, 2001.
- Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мінск, 2000.
- Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т. Т 1: Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997.
- Белорусы. Москва, 1998.
- Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі. Мінск, 1993.
- Белорусско-польские культурные связи. Минск, 1991.
- Сям’я і сямейны быт беларусаў. Мінск, 1990.
- Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. Мінск, 1990 .
- Скарына і яго эпоха. Мінск, 1990.
- Спадчына Скарыны. Мінск, 1989 .
- Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 1989.
- Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. Мінск, 1985.
- Праблемы сучаснай антрапалогіі. Мінск, 1983.
- Праблемы этнагенезу беларусаў у працах славянскіх вучоных. Мінск, 1982.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads