Ігдрасіль

Сусветнае Дрэва ў скандынаўскай міфалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігдрасіль
Remove ads

Ігдрасіль (стар.-сканд.: Yggdrasill) — сусветнае дрэва, вакол якога існуе ўсё астатняе ў скандынаўскай міфалогіі, цесна звязана з тэмамі жыцця і смерці[1].

Thumb
Ігдрасіль — сусветнае дрэва.

Апісанне

Часта апісваецца ў выглядзе гіганцкага ясеня, на якім трымаецца ўвесь свет. Лічыцца, што вобраз такога сусветнага дрэва ў скандынаўскай міфалогіі цесна звязаны з падобнымі вобразамі ў іншых культурах і рэлігіях. Напрыклад, з дрэвам жыцця або дрэвам пазнання дабра і зла, якія раслі ў Эдэмскім садзе згодна з аўраамічнымі рэлігіямі — іўдаізмам, хрысціянствам, ісламам[1].

У германа-скандынаўскай міфалогіі Ігдрасіль разглядаецца як дрэва, якое злучае дзевяць светаў, сярод якіх падземны свет — Ніфльхейм, зямны — Мідгард і свет багоў — Асгард[1].

Remove ads

Ігдрасіль і Одзін

Паводле германа-скандынаўскіх міфаў, бог Одзін павесіўся на Ігдрасілі, каб спасцігнуць таямнічую мудрасць. Таксама лічыцца, што пасля Рагнароку — канца свету і апошняй бітвы багоў — Ігдрасіль стане крыніцай новага жыцця[1].

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads