Ігла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Ігла́» — савецкі мастацкі кінафільм 1988 года. Першая паўнаметражная рэжысёрская праца Рашыда Нугманава, знятая на кінастудыі «Казахфільм» паводле сцэнарыя Аляксандра Баранава і Бахыта Кілібаева.

Хуткія факты Ігла, Жанр ...

Прэм’ера фільма адбылася 16 верасня 1988 года ў Алматы і ў лютым 1989 года ў Маскве. Галоўныя ролі выканалі рок-музыкі — Віктар ЦойКино») і Пётр Мамонаў («Звуки Му»), для якога гэты фільм стаў дэбютам у якасці кінаакцёра. Карціна з’яўлялася лідарам савецкага пракату 1989 года[2], а Віктар Цой па версіі часопіса «Савецкі экран» быў прызнаны найлепшым акцёрам гэтага ж года[3]. Расійскі кіназнаўца Аляксандр Паўлаў адносіць фільм да ліку культавых, уключаючы яго ў спіс 120 культавых карцін сусветнага кіно[4].

У фільме ўпершыню ў СССР была закранута тэма экалагічнай катастрофы Аральскага мора.

У 2010 годзе Рашыд Нугманаў зняў фільм «Іголка Remix» — перамантаваную і дапоўненую версію «Іголкі» з новымі музычнымі кампазіцыямі, графікай і змененым фіналам.

Remove ads

Зноскі

  1. Павлов А. В. Расскажите вашим детям. Сто двадцать три опыта о культовом кинематографе. М.: Высшая Школа Экономики, 2016. С. 93.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads