Алматы

горад у Казахстане From Wikipedia, the free encyclopedia

Алматыmap
Remove ads

Алматы (каз.: Алматы [ɑlmɑˈtə]) — самы буйны горад у Казахстане, да 1995 года сталіца. Насельніцтва — 2 264 499 чалавек (2024)[4]. Размешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі, каля паўночных схілаў хрыбта Заілійскі Алатау, на вышыні 650—950 метраў, паміж рэкамі Вялікая і Малая Алмаацінкі. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог (аўтамагістралі на Бішкек, Сяміпалацінск і да мяжы з Кітаем). Аэрапорт. Буйны індустрыяльны і культурны цэнтр рэспублікі.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1854 годзе як расійскае ваеннае ўмацаванне Вернае на месцы казахскага паселішча Алматы. З 1867 года горад Верны — цэнтр Сямірэчанскай вобласці Туркестанскага генерал-губернатарства. Быў месцам палітычнай ссылкі. У 1921 годзе перайменаваны ў Алма-Ату, у 1929-95 гадах — сталіца Казахстана. Развіццю горада спрыяла Туркестана-Сібірская чыгунка, пабудаваная ў 1930 годзе.

Прамысловасць

Машынабудаванне і металаапрацоўка, харчасмакавая (кансервавая, тытунёвая), лёгкая (тэкстыльная, футравая, трыкатажная) прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. ЦЭС, каскад ГЭС на Вялікай Алмаацінцы.

Культура

Транспарт

На адміністрацыйнай тэрыторыі Алматы знаходзіцца сучасны міжнародны аэрапорт «Алматы». У горадзе дзейнічаюць 2 чыгуначныя вакзалы: «Алматы-1» і «Алматы-2». «Алматы-1» з’яўляецца транзітным вакзалам па маршруце з сібірскіх рэгіёнаў Расіі ў Цэнтральную Азію, размешчаны ў паўночнай частцы горада. Вакзал «Алматы-2» з’яўляецца гарадскім, знаходзіцца блізка да цэнтра горада і прызначаны для пасажыраў, якія прыязджаюць у Алмату. Дзейнічае разгалінаваная сетка маршрутаў аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных таксі. З 2011 года дзейнічае метрапалітэн.

Remove ads

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads