Ігнацій Смалянін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнацій (Ігнат) Смалянін — усходнеславянскі падарожнік, пісьменнік-белетрыст XIV ст.
Паходзіў са Смаленскага княства. У 1389 суправаджаў мітрапаліта Пімена ў час падарожжа ў Царград. Быў там да 1393 г., пасля жыў у Іерусаліме, у манастыры на Афоне (Грэцыя), дзе і памёр.
Вядомы як аўтар «Хаджэння», у якім адлюстраваны падзеі, што адбыліся падчас паездкі ў Канстанцінопаль у 1389—93 гады. У храналагічнай паслядоўнасці аўтар распавядае аб прыгодах, дзіўных здарэннях і шматлікіх сустрэчах з выдатнымі людзьмі. У творы шмат разгорнутых дыялогаў. Аўтар дае каштоўныя звесткі аб прыездзе ў ВКЛ мітрапаліта Кіпрыяна. У творы шмат увагі ўдзяляецца апісанню краявідаў Прычарнамор'я, асабістым уражанням ад плавання на караблі, разважанням аб палітычным палажэнні ў Візантыі (распавядае аб каранацыі імператара Мануіла) і ўсхваленні прыгажосці ўбачаных палацаў і храмаў[1]. Сцэна каранацыі цара Мануіла ў творы паказана вельмі каларытна, што пацвярджае літаратурнае майстэрства Ігната Смаляніна. Твор вядомы ў дзвюх рэдакцыях і 24 спісах.
Remove ads
Зноскі
- Самусік А. Міжнародныя культурныя сувязі Беларусі ў XІV — пачатку XVІI стст. // журнал международного права и международных отношений. — 2006. — № 1.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads