Ігнацы Завіша
(1696—1738) маршалак надворны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнацы Завіша (каля 1690 — 16 жніўня 1738) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Мечнік (з 1730) і вялікі падкаморы літоўскі (з 1734), маршалак надворны літоўскі (з 1736).
Граф «на Бакштах, Бярдычаве і Завішыне». Трымаў Менскае, Чачэрскае, Хіславіцкае, Самілішскае і Інтурскае староствы[3].
Remove ads
Жыццяпіс
З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Крыштафа Станіслава.
У 1717 г. бацька паслаў яго ў рыцарскую школу ў Дрэздэне. У сваіх мемуарах пакінуў вельмі цікавыя звесткі пра тое, як праходзіла вучоба ў школе. Апрача тэорыі і практыкі фехтавання, коннай язды, замежных моў, гісторыі, механікі і геаметрыі, навучэнцы атрымлівалі веды па архітэктуры, маляванні і чарчэнні. Архітэктуру militaris выкладаў маёр Гер, архітэктуру civilis — капітан Лебенгольц; урокі перспектыўнага малюнку даваў прыдворны мастак Якаб Апельштаат[4]. Пасля заканчэння гадавога курса навучання Ігнацы падараваў каменданту школы генералу Якубу Фрыдэрыку Флемінгу ўласнаручна выкананы малюнак Старога і Новага Дрэздана[5].

Служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, меў званне генерал-маёра кавалерыі. У 1727 ажаніўся з прадстаўніцай роду Агінскіх — Марцыбелай, дачкой ваяводы віленскага Казіміра Дамініка Агінскага.
У 1732 заснаваў базільянскі кляштар у Лядах[6], апекваўся ім[7]. Памёр без нашчадкаў[8], а ягоныя маёнткі засталіся ў руках удавы[9].
Remove ads
Зноскі
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 182.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 313.
- Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭВКЛ С. 639.
- Завіша памылкова падаў прозвішча мастака як Абфэльштэт. Без сумневу, меўся на ўвазе Хрысціян Якаб Апельштаат — Allgemeines Lexikon der bildenden Künstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 2: Antonio da Monza-Bassan / unter Mitw. von 300 Fachgelehrten hrsg. von U. Thieme und F. Becker. — Leipzig: Wilhelm Engelmann, 1908. — [2], 600 s. — S. 38 — 39.
- Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy Wojewody Mińskiego (1666—1721) / wyd. z oryg. rękopismu i opatrzone przypiskami przez Juliana Bartoszewicza. — Warszawa: J. Zawisza, 1862. — [6], LXXIII, 438, [2] s., [2] k. tabl.: il. — S. 372—373.
- Аляксандр Ярашэвіч. Беззаганнае зачацце // «Наша Вера», № 4 (30), 2004.
- Марозава С. В. Уніяцкая царква Ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). — Гродна: ГрДУ, 2001.
- Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
- Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць/Чэрвенскі раён
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads