Ігнат Марыконі

(пам. 1823) староста берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнат Марыконі
Remove ads

Ігнат Марыко́ні (польск.: Ignacy Morykoni; памёр да 22 жніўня 1823) — дзяржаўны дзеяч і ўраднік Вялікага Княства Літоўскага[3].

Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Марыконі ўласнага герба італьянскага паходжання. Сын Марцыяна Марыконі, старасты вількамірскага і пісара скарбовага літоўскага[3] і Аляксандры Ганны з Тызенгаўзаў[4]. Брат Бенядзікта Беньяміна Марыконі, пісара вялікага літоўскага і старосты пінскага[3].

Дзякуючы падтрымцы Антонія Тызенгаўза з 1777 года займаў пасаду старасты берасцейскага. У 1783 годзе прадаў пасаду К. Н. Сапегу. У 1781—1788 гадах стараста вількамірскі[3].

З 1790 года — пісар скарбовы літоўскі[3]. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы 1778 і 1788 гадоў, быў дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1779 годзе[3].

У 1793 годзе прызначаны каралём у Камісію люстрацыі і ліквідацыі літоўскага войска. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года, быў дэлегатам Вількамірскага павета ў Найвышэйшую літоўскую раду[3].

У 1812 годзе ўдзельнічаў у мясцовай адміністрацыі, створанай Напалеонам[3].

Памёр да 22 жніўня 1823 года[3].

Remove ads

Сям'я

У шлюбе з Аленай з Білевічаў[4].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads