Марыконі

шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыконі
Remove ads

Марыко́ні — шляхецкі род уласнага герба. Паходзілі з Італіі, з сярэдзіны XVII стагоддзя — ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1673 годзе атрымалі індыгенат. Асноўныя маёнткі роду знаходзіліся ў Вількамірскім павеце[1].

Хуткія факты Марыконі, Падданства ...

Вядомыя прадстаўнікі

  • Міхал Тадэвуш Марыконі (пасля 1720—1788) — стараста больніцкі, стараста памускі, падкаморы вількамірскі.
  • Юзаф Марыконі (пасля 1747 — пасля 1794) — сын Міхала Тадэвуша, падстараста вількамірскі, зямянскі генерал-маёр Вількамірскага павета ў час паўстання 1794 года.
  • Марцыян Марыконі († пасля 1789) — пісар скарбовы літоўскі, стараста вількамірскі.
  • Бенядзікт Беньямін Марыконі († пасля 1794) — сын Марцыяна, каралеўскі шамбялян, член Пастаяннай Рады, член Скарбовай камісіі ВКЛ, вялікі пісар літоўскі, стараста пінскі, член Найвышэйшай літоўскай рады падчас паўстання 1794 года.
  • Ігнат Марыконі († да 22 жніўня 1823) — брат Бенядзікта Беньяміна, стараста берасцейскі і вількамірскі, пісар скарбовы літоўскі, член Камісіі люстрацыі і ліквідацыі літоўскага войска, дэлегат у Найвышэйшай літоўскай радзе, удзельнік адміністрацыі 1812 года, створанай Напалеонам.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads