Ігнацы Тызенгаўз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнацы Тызенгаўз (1760 — 1822) — вайсковы і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал-маёр арміі Вялікага княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1760 годзе.
У часы Таргавіцкай канфедэрацыі ў 1792 годзе быў адміністратарам Лідскага павета. Камандаваў палком пешай гвардыі. У 1793 годы быў захоплены ў палон расейцамі і да 1795 года знаходзіўся пад арыштам.
Вярнуўшыся на радзіму гаспадарыў у сваіх шматлікіх уладаннях.
Падчас вайны 1812 года ўваходзіў у склад Часовага ўраду ВКЛ. За дапамогу ў стварэнні пяхотнага палка і артылерыйскай роты атрымаў Залаты Крыж Ордэна Ганаровага легіёна.
Пасля паразы Напалеона пад Масквой разам з рэшткамі Вялікай арміі трапіў у Еўропу. Яго маёмасць была секвестравана.
Пасля напалеонаўскіх войнаў і аб'яўлення царскай амністыі вярнуўся на радзіму. Атрымаў назад усю адабраную раней маёмасць і землі.
Быў жанаты з Марыянай Пшаздзецкай, з якой меў двух сыноў (Адольфа і Канстанціна) і дзвюх дачок (Аляксандру і Сафію).
Кавелер Ордэна Белага Арла і Ордэна Святога Станіслава.
Памёр у 1822 годзе.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads