Ігнацій Вікенцьевіч Мацкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнацій Вікенцьевіч Мацке́віч (15 (28) мая 1912, вёска Завольша, цяпер Лёзненскі раён — 26 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (6.10.1943).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Завольша (цяпер у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці). Жыў і працаваў у Ленінградзе. У Чырвоную Армію прызваны ў 1934 годзе. Службу праходзіў да 1936 года. Зноў прызваны ў 1942 годзе. У баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел з красавіка 1942 г. У 1943 годзе скончыў Уладзівастоцкае ваеннае пяхотнае вучылішча.
Рота 109-га стралковага полка 74-й стралковай дывізіі (13-я армія, Цэнтральны фронт) пад камандаваннем лейтэнанта І. Мацкевіча вызначылася пры вызваленні Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. 22 верасня 1943 г. рота першай фарсіравала раку Дняпро каля вёскі Калыбань, захапіла плацдарм і адбіла пяць контратак праціўніка. І. Мацкевіч асабіста падбіў 2 танкі, быў паранены, але не пакідаў поля бою.
26 верасня 1943 года лейтэнант Мацкевіч загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Абалоння Корапскага раёна Чарнігаўскай вобласці (Украіна).
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads