Дняпро

рака ва Усходняй Еўропе From Wikipedia, the free encyclopedia

Дняпро
Remove ads

Дняпро́ (руск.: Днепр, укр.: Дніпро) — рака ў Расіі, Беларусі (у тым ліку ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абл.) і Украіне. Даўжыня 2201 км (да пабудовы вадасховішчаў 2285 км), у Беларусі — 690 км (найбольш працяглая з усіх рэк Беларусі). Вадазбор 504 тыс. км², на тэрыторыі Беларусі — 63,7 тыс. км² (без басейна Прыпяці). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1670 м³/с, каля Оршы 123 м³/с, каля Рэчыцы 364 м³/с. Агульнае падзенне ракі ў Беларусі 54 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,08 .

Хуткія факты Дняпро, Характарыстыка ...

Пачынаецца з невялікага балота на Валдайскім узвышшы (Смаленская вобл.) на вышыні 236 м над узроўнем мора, упадае ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора.

Густата рачной сеткі басейна Дняпра на тэрыторыі Беларусі складае 0,39 км/км².

Remove ads

Назва

Большасць даследчыкаў лічыць паходжанне назвы сармацкім і выводзяць яе ад выразу дану апара, што азначае задняя рака (адносна Днястра). Іншыя лічаць, што назва ракі паходзіць ад каранёў дан (дон), што значыць вада, рака і пр (прс), што значыць прыкладна пырскі, якія ўтвараюцца парогамі ў ніжнім цячэнні ракі.

Іншыя вядомыя назвы Дняпра: Барысфе́н (грэч. Βορυσθένης — паўночная рака), згадваецца ў працах старажытнагрэчаскіх гісторыкаў Герадота, Страбона і ў некаторых старажытнарымскіх (Плінія Старэйшага), хаця ў рымскіх працах пераважае назва Данапрыс. Славу́тыч, т.б. Славянская (?), метафарычная назва часоў Русі. Вар (верагодна, ад імя індаеўрапейскага бога вады Варуна), гунская назва ракі, ад яе паходзіць печанежская назва Варух або Варуч. Буры-Чай (ад імя бога вайны Барын-Буры, які, па паданні, адпачываў на гэтай ракі), старажытнабулгарская назва. Узу́ (тур. — доўгая), турэцкая назва. Элтэкс, назва, якая ўжывалася ў сярэднявечнай Італіі.

Remove ads

Агульнае

Вярхоўі вадазбору ракі ў межах Смаленскага і Аршанскага ўзвышшаў, правабярэжжа сярэдняй часткі верхняга цячэння на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, левабярэжжа на Аршанска-Магілёўскай раўніне, што на поўдні пераходзіць у нізіну беларускага Палесся. На поўдні ад Рагачова па левабярэжжы ракі цягнецца Прыдняпроўская нізіна.

Асноўны сцёк ракі фарміруецца ў верхнім цячэнні. Галоўная крыніца жыўлення — снегавыя воды (у верхнім цячэнні каля 50 %). Грунтавыя воды складаюць 27 %, дажджавыя 23 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, у асобныя гады дзвюма ці трыма хвалямі. Сярэдняя вышыня над самай нізкай межанню каля Оршы 5,9 м, Магілёва 6,2 м, Рэчыцы 4 м. Вышыня найбольшага ўзроўню 4—7 м, у вярхоўі, дзе пойма вузкая, да 12 м. Замярзае ў канцы лістапада — пачатку снежня, крыгалом у сярэднім цячэнні ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. У Беларусі найбольшая таўшчыня лёду 60—80 см (у пачатку сакавіка). Веснавы ледаход 4—9 сутак. Каля Оршы найбольшы расход вады 2000 м³/с (1931), найменшы 8 м³/с (1892), каля Рэчыцы адпаведна 4970 м³/с (1953) і 36 м³/с (1921). Гадавы сцёк завіслых наносаў у Беларусі 250 тыс. т. Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыевага класа, умерана жорсткая, павышанай і сярэдняй мінералізацыі. Для памяншэння забруджвання Дняпра пры прамысловых і камунальных прадпрыемствах ствараюцца ачышчальныя збудаванні, вядзецца кантроль за гідрахімічным рэжымам ракі, аднак стан ракі пакуль не паляпшаецца. Адмоўны ўплыў на ваду, ілы і жывёльны і раслінны свет у Дняпры аказала катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.

Thumb
Дняпроўскае вадасховішча

У межах Беларусі даліна пераважна трапецападобная, ніжэй вусця Сажа невыразная. Шырыня яе да Магілёва 0,8—3 км, ніжэй (да вусця Сажа) 5—10 км, у межах Палескай нізіны зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Схілы даліны ўмерана стромкія і спадзістыя, вышынёй 12—35 м, парэзаныя ярамі, лагамі, далінамі прытокаў. Пойма на значным працягу ад Магілёва — двухбаковая тэраса, якая ўзвышаецца над межанным узроўнем вады на 5—8 м, шырыня яе 0,1—1 км. Ад Магілёва да Жлобіна пашыраецца да 6 км, у межах Гомельскага Палесся да 10 км. Паверхня поймы ніжэй Магілёва перасечана старыцамі, рукавамі, пратокамі і залівамі, большай часткай адкрытая і разараная. Ёсць павышаныя грывістыя ўчасткі, пясчаныя ўзгоркі і прырэчышчавыя валы.

Рэчышча на вялікім працягу моцназвілістае, багатае перакатамі і мелямі, найбольш выразнымі на ўчастку паміж вусцямі рэк Друць і Сож. За 9 км вышэй Оршы рака праразае граду дэвонскіх вапнякоў, утварае каля в. Прыдняпроўе так званыя Кабяляцкія парогі. Шырыня ракі 60—120 м, паміж вусцямі Бярэзіны і Сажа 0,2—0,6 км, ніжэй 0,8—1,5 км, а ў зоне падпору ад Кіеўскага вадасховішча 3—5 км. Дно роўнае, пясчанае, часам пясчана-жвіровае. Берагі ад спадзістых да стромкіх, на лукавінах разбураюцца, вышынёй ад 0,5 м да 10 м, у асобных месцах наладжаны берагавыя замацаванні.

Remove ads

Рэльеф

Рэльеф раўнінна-пагорысты. Найбольш узнёслая паўночная частка ўяўляе складаную сістэму буйнаўзгорыстых марэнавых узвышшаў (Аршанскае, Мінскае), якія чаргуюцца са слабаўвагнутымі, часта забалочанымі нізінамі і моцна падзеленымі плятопадобнымі дзялянкамі. Адносныя вышыні асобных грудоў вагаюцца ад 30—50 да 120 м. Цэнтральная частка, якая ахоплівае вадазборы рэк Бярэзіна і Сож, пераважна раўнінная, месцамі сустракаюцца хвалістыя і дробнаўзгорыстыя дзялянкі дновай марэны з адноснымі вышынямі 5—30 м. Левабярэжжа да Жлобіна моцна падзеленае далінамі, ярамі, бэлькамі і прыпаднятае адносна правабярэжжа на 40—60 м. Паўднёвая частка вадазбору звязаная з дзюнава-грудкаватымі пясковымі ўтварэннямі вышынёй 5—8 м і асобнымі моцна размытымі марэнавымі грудамі, узвышшамі і градамі вышынёй да 10—60 м над навакольнай мясцовасцю.

Расліннасць

Thumb
Дняпро ў Магілёве — аснова водна-зялёнага дыяметра горада

Значная частка тэрыторыі (каля 25 %) занятая ляснымі масівамі, якія размешчаны нераўнамерна. Вялікія лясныя масівы знаходзяцца на вадазборах правабярэжных прытокаў (Бярэзіна, Друць). Левабярэжжа аблесенае значна менш. Лясы тут сустракаюцца параўнальна невялікімі дзялянкамі, найвялікшыя з іх засяроджаныя ў нізоўе Сажа. Лясы мяшаныя, асноўныя пароды — хвоя, елка, дуб.

Водарасці

Thumb
Сінязялёнае «багавінне» цыянабактэрый, высмаглае на беразе Кіеўскага вадасховішча

Дняпро і ягоныя вадасховішчы растуць і насяляюць прадстаўнікі 7 сістэматычных аддзелаў водарасцей: дыятомавыя, зялёныя, дынафітавыя, эўгленавыя, жоўта-зялёныя, залацістыя, крыптафітавыя[1]. Асабліва разнастайныя — зялёныя. Сярод іх інтэнсіўна развіліся вальвоксавыя, пратакокавыя, улатрыксавыя, зігнемавыя, дэсмідыевыя водарасці. Таксама воды Дняпра багата населены цыянабактэрыямі — адзінымі пракарыётамі, здольнымі да фотасінтэзу, якіх паводле састарэлай класіфікацыі называлі сінезялёнымі водарствамі і адносілі да раслін.

Колькасць відаў водарасцей і інтэнсіўнасць іхняга развіцця на розных участках Дняпра ў значнай ступені змяняюцца ў залежнасці ад экалагічных асаблівасцей часткі вадаёма, сезона года, глыбіні і часу сутак. Па стане на 1 студзеня 1999 года агульная колькасць відаў водарасцей, знойдзеных у фітапланктоне вадасховішчаў Дняпра, складала 1192 віды, а разам з унутрывідавымі формамі — 1574[1].

Вышэйшыя расліны

Ад верхняга Дняпра да вусця

Thumb
Водная расліннасць на запарожскім Прыдняпроўі

На розных участках Дняпра да зарэгулявання і ў розныя гады існавання вадасховішчаў выяўлялі 69 відаў вышэйшых водных раслін — макрафітаў[2]. Будаўніцтва вадасховішчаў істотна паўплывала на водную і прыбярэжную расліннасць Дняпра і ягоныя поймы. Адны расліны не вытрымалі новых умоў існавання, іншыя, наадварот, развіваліся лепш, у выніку чаго відавы склад раслін да і пасля затаплення на ўсіх участках Дняпра змяніўся. У канцы 1970-х гадоў у кожным з вадасховішчаў расло некалькі дзясяткаў відаў вышэйшых водных раслін, але асаблівых адрозненняў у колькасці прадстаўленых відаў даследчыкі не адзначалі[2].

Найбольш інтэнсіўнае зарастанне ідзе на Кіеўскім і Крамянчугскім вадасховішчах. Значныя масівы зараснікаў разрасліся на Крамянчугскім вадасховішчы ўжо да 7-га года ягонага існавання. На Кахоўскім вадасховішчы гэта было заўважана толькі на 12-м годзе існавання, але ў значна меншых маштабах[2].

Агульная колькасць відаў вышэйшых водных раслін вусцевай часткі Дняпра (без Дняпроўска-Бугскага лімана) уключае 72 віды, якія належаць да 28 сямействаў і 42 родаў. Дамінуюць расліны, пагружаныя ў ваду (гідрафіты) — 33 віды; расліны з плаваючым лісцем (гідатафіты) — 19 відаў; паветрана-водныя — 20 відаў.

Дняпроўска-Бугскі ліман

Вышэйшая водная расліннасць Дняпроўска-Бугскага лімана прадстаўлена 26 відамі. З павышэннем мінералізацыі вады ад дэльты Дняпра да Кінбурнскай касы колькасць відаў скарачаецца (ад 25 відаў ва ўсходняй частцы лімана да 7 відаў — у заходняй). Значныя плошчы незарослых водмеляў засяроджаныя ў заходняй частцы лімана, дзе вялікі ўплыў марской вады. А асноўныя масівы зараснікаў — ва ўсходняй частцы ўздоўж пярэдняга краю дняпроўскай дэльты і каля левага берага.

Амаль палова відаў, што растуць у лімане — гэта балотная расліннасць, пераважна трыснёг (Phragmites australis) і рагоз вузкалісты (Typha angustifolia). Паветрана-водныя расліны — трыснёг, чарот азёрны (Schoenoplectus lacustris) і часткова рагоз вузкалісты — займаюць пятую частку зараснікаў; пагружаная расліннасць — каля 30 %. Пераважае ўрэчнік грабеньчаты (Potamogeton pectinatus), урэчнік кучаравы (Potamogeton crispus), шышняк каласісты (Myriophyllum spicatum), рагаліснік занураны (Ceratophyllum demersum), валіснерыя спіральная (Valisneria spiralis), наяда марская (Najas marina).

Сярод расліннасці з плаваючым лісцем найбольшыя плошчы займаюць гарлачык белы (Nymphaea alba), гарлачык жоўты (Nuphar lutea) і балатнакветнік шчыталісты (Nymphoides peltata). Фармацыі вадзянога арэха (Trapa natans) на канец XX стагоддзя былі адзначаны на вельмі невялікіх участках, хоць у нядаўнім мінулым яны былі распаўсюджаны на вялікіх плошчах у затоках і пратоках дэльты Дняпра.

Thumb Thumb Thumb Thumb Thumb Thumb
Рагоз вузкалісты
Рагаліснік занураны
Remove ads

Жывёльны свет

Суднаходства

Дняпро з даўніх часоў меў вялікае значэнне як транспартная артэрыя, што злучае Балтыйскае мора з Чорным. Па Дняпры праходзіла асноўная частка шляха з варагаў у грэкі. З XII ст. з-за качэўнікаў у нізоўях, Дняпро пачынае губляць сваё значэнне як міжнародны гандлёвы шлях — суднаходства па Дняпры ажыццяўлялася толькі ў верхнім яго цячэнні. У сяр. XVIII ст., пасля ліквідацыі Крымскага ханства, суднаходства аднавілася па ўсяму цячэнню. Да XX ст. у ніжнім цячэнні суднаходству заміналі парогі, якія былі ўзарваныя ў 1930-я гг. Цяпер басейн Дняпра злучаны з басейнамі іншых рэк (Заходняя Дзвіна, Нёман, Вісла), Бярэзінскай воднай сістэмай, Агінскім каналам, Дняпроўска-Бугскім каналам.

Remove ads

Асноўныя прытокі

Thumb
Басейн

Справа: Аршыца, Адроў, Лахва, Друць, Бярэзіна, Прыпяць, Ірпень, Інгулец, Цецяраў, Добасна.

Злева: Ухлясць, Ржаўка, Сож, Дзясна, Сула, Самара, Ворскла, Рось, Псёл.

На рацэ

Гарады:

Дарагабуж, Смаленск, Дуброўна, Орша, Шклоў, Магілёў, Рагачоў, Жлобін, Рэчыца, Кіеў, Канеў, Чаркасы, Крамянчуг, Кам’янскэ, Дняпро, Запарожжа, Нікапаль, Энергадар, Новая Кахоўка, Херсон.

Вадасховішчы:

Гідраэлектрастанцыі:

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads