Іенг Сары

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іенг Сары
Remove ads

Іенг Сары (кхмер.: អៀង សារី [ʔiǝŋ saːriː]), пры нараджэнні Кім Чанг (24 кастрычніка 1925, Лёнг Ва, акруга Ча Вінь, В’етнам14 сакавіка 2013, Пнампень) — адзін з найбольш уплывовых дзеячаў рэжыму «чырвоных кхмераў» у Камбоджы.

Хуткія факты Іенг Сары, 47-ы Міністр замежных спраў Камбоджы ...

У гады дыктатуры Пол Пота (1975-79) займаў пасады намесніка прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў «Дэмакратычнай Кампучыі». У друку называўся «другім чалавекам» кампучыйскага рэжыму (у савецкім друку нават выкарыстоўваўся тэрмін «рэжым Пол Пота - Іенг Сары»). На справе ж Іенг Сары быў «нумарам трэцім», бо імя «нумар два», Нуон Чэа, было практычна невядомае за мяжой і мала вядомае ў самой Камбоджы.

Remove ads

Біяграфія

Кхмер па бацьку, кітаец па маці. Нарадзіўся на паўднёвым-захадзе В’етнама. Уступіўшы ў шэрагі «чырвоных кхмераў», змяніў сваё в'етнамскае імя Кім Чанг на кхмерскія Іенг Сары. Быў шваграм Пол Пота, разам з ім вучыўся ў Парыжы, сустракаўся з дзеячамі французскага левага руху (уключаючы Ж.-П. Сартра).

Вярнуўшыся ў Камбоджу, быў абраны ў ЦК Працоўнай партыі Кампучыі ў верасні 1960 г. Міністр замежных спраў ва ўрадзе «чырвоных кхмераў».

Пасля паразы чырвоных кхмераў і іх пераходу да тактыкі партызанскай вайны працягваў захоўваць кіруючыя пазіцыі ў іх руху да 1996 г., калі здаўся ўладам Камбоджы. Іенг Сары быў памілаваны каралём Камбоджы ў 1996 годзе ў рамках дамоўленасцяў аб канчатковай капітуляцыі «чырвоных кхмераў».

У 1996-2007 г. пражываў пад аховай на віле ў Пнампені, кантраляваў здабычу каштоўных камянёў на мяжы з Тайландам. 12 лістапада 2007 арыштаваны разам з жонкай Іенг Тырыт для прыцягнення да адказнасці перад трыбуналам па злачынствах супраць чалавецтва ў Камбоджы.

16 снежня 2009 трыбунал прад'явіў яму афіцыйнае абвінавачванне ў генацыдзе, за яго ўдзел у забойствах в'етнамскай і мусульманскай меншасцяў у Камбоджы.

Remove ads

Зноскі

  1. Ieng Sary // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #122488709 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads