Пол Пот

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пол Пот
Remove ads

Пол Пот, сапр.: Салот Сар (19 мая 1928, в. Прэксбаўв — 15 красавіка 1998) — кіраўнік Камбоджы, лідар Чырвоных Кхмераў. Узначальваў камуністычны рэжым, які праводзіў генацыд супраць свайго народа і за 3,5 гады панавання знішчыў 1 млн чалавек, што складала 1/6 ад агульнага насельніцтва Камбоджы.

Хуткія факты Пол Пот, прэм’ер-міністр Камбоджы[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 19 мая 1928 года ў в. Прэксбаўв у сям’і заможнага селяніна.

Ва ўзросце дзевяці гадоў адпраўлены ў Пнампень да сваякоў. Пасля пераезду колькі месяцаў праводзіць прыслужнікам у будыйскім манастыры Ват Батум Вадэй, дзе вывучае кхмерскую мову і асновы будызму. У 1937 годзе паступае ў каталіцкую пачатковую школу École Miche, дзе атрымлівае асновы класічнай адукацыі. Пасля яе заканчэння ў 1942 годзе працягвае навучанне ў Каледжы Нарадома Сіянука ў Кампангчаме. Спроба ў 1948 годзе працягнуць адукацыю ў прэстыжным Ліцэі Сісавата скончылася няўдачай, ён не здолеў здаць іспыты і быў вымушаны працягнуць навучанне ў Тэхнічнай школе ў Пнампені. У 1949 годзе атрымаў урадавую стыпендыю для вышэйшай адукацыі ў Францыі. Меркавалася, што ён працягне навучанне ў прафесійнай школе ў Ліможы або Тулоне.

Прыехаўшы ў Францыю, Салот Сар адправіўся ў Парыж, дзе вывучаў радыёэлектроніку. Успамінаючы пра першы год свайго студэнцкага жыцця ён адзначаў, што шмат працаваў і быў добрым студэнтам. Улетку 1950 года разам з іншымі студэнтамі адправіўся на працу ў Югаславію, дзе каля месяца працаваў к Заграбе. У канцы 1950 года ў Парыж прыязджае яго стары сябра — Іенг Сары, які знаёміць Салот Сара з Кенг Вансакам, патрыятычна настроеным нацыяналістам, з якім вучыўся ў Ліцэі Сісавата. Менавіта на кватэры Кенг Вансака пачынае працаваць марксісцкі гурток, ініцыятарамі стварэння якога былі Іенг Сары і Рат Самаен. Сярод прац, якія абмяркоўваліся ў гуртку — «Нацыянальнае пытанне» І. В. Сталіна, «Імперыялізм, як вышэйшая стадыя капіталізму» У. І. Леніна, «Капітал» К. Маркса.

У сярэдзіне 1952 года Салот Сар пад псеўданімам Кхмер Даом выступае са сваім першым палітычным творам — у адмысловым выпуску часопіса камбаджыйскіх студэнтаў «Khmer Nisut» выходзіць яго артыкул «Манархія або дэмакратыя?». Імаверна ў 1952 годзе ўступіў і ў Камуністычную партыю Францыі[7]. Да гэтага часу ўжо страціў цікавасць да навучання і быў адлічаны з універсітэту. 15 снежня 1952 года пакідае Францыю і вяртаецца на радзіму.

У студзені 1953 года Салот Сар вярнууся ў Камбоджу і пасяліўся ў Пнампені ў свайго старэйшага брата Лот Суонга. Праз месяц ён распачаў спробы усталяваць кантакты з антыфранцузскімі партызанамі, а пасля пазнаёміўся з мясцовым прадстаўніком Камуністычнай партыі Індакітая (КПІ) — Фам Ван Ба і звярнууся да яго з просьбай прыняцця ў КПІ на падставе членства ў Камуністычнай партыі Францыі. Фам Ван Ба звязаўся з Парыжам праз Ханой і ў жніўні 1953 года Салот Сар быў прыняты ў КПІ, пачаў працаваць у аддзеле масавай прапаганды штабной ячэйкі, наведваць школу для партыйных кадраў дзе яго настаўнікам быў Тую Самут. У 1954 годзе займаецца падрыхтоўкай будучых выбараў.

Вярнуўшыся ў Камбоджу, заснаваў рух, вядомы пад назвай «Чырвоныя кхмеры», які ў 1967 годзе пачаў партызанскую вайну супраць цэнтральнага ўраду. У 1975 годзе яго атрады захапілі сталіцу Камбоджы Пнампень. Псеўданім Пол пачаў ужываць яшчэ ў 1950-я гады, а псеўданім Пол Пот — з 1976 года. Псеўданім Пол Пот быў скарачэннем ад французскага «politique potentielle» — «патэнцыйная (магчымая) палітыка»[8]. У краіне ўсталяваўся рэжым самага лютага тэрору супраць прадстаўнікоў вышэйшага класу і інтэлігенцыі. У 1979 годзе рэжым Пол Пот скінуты в’етнамскімі войскамі. Да 1998 года хаваўся ў джунглях у цяжкадаступных раёнах Камбоджы з рэшткамі атрадаў «Чырвоных Кхмераў». У канцы жыцця ўзяты пад варту па загадзе камандуючага войскамі чырвоных кхмераў Тая Мока.

Памёр 15 красавіка 1998 года ад рака.

Remove ads

Зноскі

1. Pol Pot // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Den Store Danske Encyklopædi — 1994. Праверана 21 жніўня 2022.

3. Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968. Праверана 21 жніўня 2022.

4. Encyclopedia of World BiographyGale.

5. BBC Online — 1997.

6. Чендлер Дэвид П. Брат номер один: Политическая биография Пол Пота. — Екатеринбург: Ультра. Культура, 2005. — С. 398.
7. Пол Пот: борец за счастье народа или кровавый диктатор?
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads