Ізраіль Шмеравіч Гарфінкель
беларускі савецкі эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізраіль Шмеравіч Гарфінкель (11 лютага 1910, Варшава — 23 лістапада 2006, Горкі) — беларускі савецкі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1969). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980). Ганаровы прафесар БДСГА (1995)[1].
Remove ads
Біяграфія
Накіраваны ў распараджэнне Наркамзема БССР старшым інспектарам-эканамістам спецаддзела. У 1932—1936 гг. вучоба ў аспірантуры Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі[1].
У 1936-41 загадчык кафедры Пермскага сельскагаспадарчага інстытута.
У 1942—1943 начальнік палітаддзела Ардынскай МТС Молатаўскай вобласці, с 1943 года начальнік сельскагаспадарчай групы штаба Маскоўскай ваеннай акругі[2].
З 1945 загадчык кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, дэкан мехфака, экфака, земфака, з 1978 года прафесар БСГА[3].
Пад яго кіраўніцтам 37 навуковых супрацоўнікаў сталі кандыдатамі эканамічных навук [4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар звыш за 120 навуковых і вучэбна-метадычных прац па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці у тым ліку 12 манаграфій і вучэбнікаў. Ім створана навуковая школа эканамістаў-аграрнікаў[1].
Працы па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Адзін з аўтараў дапаможнікаў «Практыкум па эканоміцы, арганізацыі і планаванню сельскагаспадарчай вытворчасці» (1974) і «Планаванне аб’ёму і структуры вытворчасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ва ўмовах міжгаспадаркавай кааперацыі» (1980)[3].
Remove ads
У сеці
- Ліўшыц, Уладзімір. "Я учился у Израиля Шмеровича Горфинкеля!"// https://horki.info/news/13971.html Архівавана 13 жніўня 2020.
Бібліяграфія
- Обоснование севооборотов в колхозах БССР. 2 издания Минск: 1955, 1958.
- Перспективный план развития колхоза. — Минск: 1963.
- Планирование структуры производства в колхозах. — Минск:1965.
- Практикум по экономике, организации и планированию сельскохозяйственного производства — Минск: 1974 (у суаўт.).
- Планаванне аб’ёму і структуры вытворчасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ва ўмовах міжгаспадарчай кааперацыі: — Мінск, 1980.
- Организация производства на сельскохозяйственных предприятиях : учебник . — Минск: 1997 (у суаўт.).
- Научные основы организации производства на сельскохозяйственных предприятиях.2 издания. Горки: 2002,2004.
Узнагароды
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971)
- ордэны «Знак Пашаны» (1961, 1966)
- тры Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БСС.
- 10 медалёў СССР і Рэспублікі Беларусь
Зноскі
- ГАРФІНКЕЛЬ ІЗРАІЛЬ ШМЕРАВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 3 снежня 2018.
- Горфинкель Израиль Шмерович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 166. — 737 с.
- Горфинкель Израиль Шмерович. В кн.: Лившиц, В.М. Цыганов, А.Р. авт.-сост. История в биографиях. Могилёв: 2005. С.14-15
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads