Ізяслаў (князь полацкі)

(XIII ст.) князь полацкі ў 1265 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ізяслаў (1-я палова XIII ст. — пасля 1265) — князь полацкі (зг. 1265).

Хуткія факты Ізяслаў, князь полацкі ...

Упершыню згадваецца як полацкі князь разам, з іншым Ізяславам — віцебскім князем, у сваёй грамаце 1265 года ад імя Полацкага і Віцебскага княстваў рыжскаму біскупу пра вольны гандаль паміж Полацкам і Рыгай і захаванне міру паміж імі.

Слов(о) Изяслав(а), княз(я) полочьког(о), к еп(иско)пу и к местерю и к всемь вельневицем и ратьманом, всем горожаном: Полотеск Видьбеск одно есть, а воли есми б(о)жии и в Молшелгове. А Изяслав со мною одн. На семь к мне целовати кр(е)ст в правду, любовь имети и мир, как было при первых княз(ья)х полочьскы полочаном видьбляном волное торгованье в Ризе, на Готьскомь бере(ге) и в Любьце. А рубежа не деяти. А кому с кым тяжа, суд дати без перевода. А суженого не посуживати. А где кому годно, ту тяжеться. Поручник(и), и должникы и холопы выдати. А што ся в рать деяло и в рубежех, про то вам не мьщати, ни нам вам мещати. Чего ся есме отступили в Ризе, к тому вам не приискывати ни людей, ни земли, ни воды, ни борти. На семь же целуйте ко мне кр(е)ст, по любьви в правду без всякого извета.[1]

Грамата сведчыць, што князь Ізяслаў дзейнічаў са згоды вялікага князя Войшалка (Молшелгове — памылка перапісчыка, у нямецкай копіі граматы імя Войшалка напісана слушна). Імаверна, Ізяслаў заняў полацкі сталец з дапамогай Войшалка, змяніўшы на ім стаўленіка Траняты[2]. Хто быў гэтым стаўленікам, меркаванні даследчыкаў розныя, адны лічаць, што Гердзень, другія — што Канстанцін, таксама ёсць іншыя версіі.

Гердзень згадваецца тым самым часам, таксама ў сувязі з пагадненнем паміж Полацкам і Рыгай. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў Полацку адначасова магло быць некалькі князёў. Іншыя, што згадка ў грамаце двух Ізяславаў ёсць памылкай перапісчыка — абодва Ізяславы ў гэтай грамаце адна і тая асоба, гэта значыць віцебскі князь, а полацкім быў Гердзень. Але Ізяслаў згадвае ў сваёй грамаце заключанае Гердзенем пагадненне «ў Рызе», то-бок княжыў пасля гэтых падзей. Таксама адзначалася, што Гердзень названы ў сваёй грамаце проста князем, не князем полацкім, якім такім чынам мог і не быць[3].

Пра паходжанне і асобу Ізяслава ёсць некалькі версій. Паводле адной з іх, Ізяслаў тоесны новагародскаму князю Ізяславу, згаданаму разам з Міндоўгам у 1235 годам, якога некаторыя даследчыкі атаясняюць са свіслацкім князем Ізяславам, а іншыя атаясняюць свіслацкага Ізяслава з новагародскім Ізяславам. Такім чынам, магчыма, полацкі князь Ізяслаў, наваградскі Ізяслаў і свіслацкі Ізяслаў — адна асоба. Паводле найбольш распаўсюджанай версіі, Ізяслаў паходзіў з роду віцебскіх князёў — Васількавічаў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads