Транята

From Wikipedia, the free encyclopedia

Транята
Remove ads

Траня́та[1][2] (каля 1210 — 1264) — князь жамойцкі (?—1264), вялікі князь літоўскі (1263—1264).

Хуткія факты Транята, Вялікі князь літоўскі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Паводле пазнейшых крыніц Транята быў пляменнікам Міндоўга — сынам яго сястры і жамойцкага князя Эрдзівіла. Упершыню згадваецца пад 12601261 гадамі ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы, калі пад яго кіраўніцтвам Жамойць скінула ўладу немцаў, якім гэтыя землі перадаў Міндоўг. Пасля паўстання Транята прапанаваў Міндоўгу вярхоўную ўладу над Жамойцю, але з умовай, каб апошні адмовіўся ад хрышчэння і ўзначаліў барацьбу супраць немцаў. Міндоўг пагадзіўся, але Транята не жадаў страты сваёй ўлады і ў 1263 быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга, пасля чаго заняў вялікакняскі сталец. Полацкі князь Таўцівіл лічыў свае правы на сталец больш важкімі і хацеў забіць Траняту, але праз здраду аднаго з полацкіх баяр сам быў забіты. Праз кароткі час Транята быў забіты змоўшчыкамі — колішнімі слугамі Міндоўга.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads