Ілона Георгіеўна Касабука

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілона Георгіеўна Касабука
Remove ads

Ілона Георгіеўна Касабука (нар. 17 верасня 1966, г. Мінск) — беларуская мастачка.

Хуткія факты Ілона Георгіеўна Касабука, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1985 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. В. Ахрэмчыка, у 1991 годзе — аддзяленне інтэр’ера Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года, член Міжнароднага аб’яднання мастакоў Францыі з 2009 года.

З 1989 — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак, а таксама міжнародных плэнэраў у такіх краінах, як Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Германія, Кітай, Латвія, Літва, ААЭ, Польшча, Расія, Славакія, Францыя, Швейцарыя і інш. З’яўляецца аўтарам шматлікіх персанальных выставак і праектаў, якія праходзяць як у Беларусі, так і далёка за яе межамі.

Remove ads

Творчасць

Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу, стылістыкі інтэр’ера і дэкарыравання прасторы.

Творы мастачкі знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Цэнтра сучаснага мастацтва ў Мінску, Мастацкага музея г. Варна (Балгарыя), Мастацкага музея г. Шарджы (ААЭ), у калекцыях «Дойчэ банк» («Deutsche Bank», Германія) і канцэрна «Лібхер» («Liebherr», Германія), а таксама ў прыватных зборах.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads