Ільф і Пятроў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ільф і Пятроў
Remove ads

Ілля Ільф (сапраўднае імя — Іехіел-Лейб бен Ар’евіч Файнзільберг; 18971937) і Яўген Пятроў (сапраўднае імя — Яўген Пятровіч Катаеў; 19021942) — савецкія пісьменнікі ў жанры сатыры, ураджэнцы Адэсы, найбольш вядомыя творамі «Дванаццаць крэслаў», «Залатое цяля» і «Аднапавярховая Амерыка  (руск.)».

Thumb
Ільф і Пятроў

Сумесная творчасць

Будучыя суаўтары пазнаёміліся ў 1925 годзе. Спачатку разам прыдумлялі тэмы для малюнкаў і фельетонаў у часопісе «Смехач», апрацоўвалі матэрыялы для газеты «Гудок». Але ўжо ў 1928 годзе свет пабачыў іх першы сумесны раман «Дванаццаць крэслаў», які яскрава паказаў жыццё ранняга СССР з ягонымі недахопамі, заганамі і перагібамі[1].

Працяг кнігі выйшаў у 1931 у выглядзе новага рамана пад назвай «Залатое цяля», які стаў своеасаблівай энцыклапедыяй жыцця савецкіх людзей 1920—1930 гадоў.

У 1935—1936 Ільф і Пятроў вандравалі па ЗША, у выніку чаго паўстала кніга «Аднапавярховая Амерыка» (1936).

Раманы «Дванаццаць крэслаў» і «Залатое цяля» доўгі час заставаліся самымі смелымі творамі савецкай літаратуры сярод дазволеных цэнзурай. Пры гэтым з 1949 па 1956 яны былі забаронены ў СССР. Савецкія ўлады аб’явілі іхнюю творчасць паклёпніцкай, а публікацыю — грубай палітычнай памылкай. Першыя экранізацыі сталі магчымыя толькі ў 1970-я[2][1].

Ілля Ільф памёр у 1937, праз пяць гадоў свет пакінуў Яўген Пятроў.

Remove ads

Творы

Збор твораў Ільфа і Пятрова ў пяці тамах быў выдадзены ў 1961 годзе. Ва ўступным слове Д. І. Заслаўскі пісаў:

Лёс літаратурнай садружнасці Ільфа і Пятрова незвычайны. Яна кранае і хвалюе. Яны працавалі разам не доўга, усяго дзесяць гадоў, але ў гісторыі савецкай літаратуры пакінулі глыбокі, незабыўны след. Памяць пра іх не згасае, і любоў чытачоў да іх кніг не слабее. Шырокай вядомасцю карыстаюцца раманы „Дванаццаць крэслаў“ і „Залатое цяля“.

Творы сваіх «двух бацькоў» шмат прапагандавала дачка Ільфа — Аляксандра, якая працавала рэдактарам выдавецтва, дзе перакладала на англійскую мову.

Remove ads

Памяць

1 красавіка 1999 года ў Адэсе быў адкрыты помнік Ільфу і Пятрову ў выглядзе бронзавага крэсла ў натуральную велічыню. На шыльдзе напісана: «Грамадзяне Адэсы — Ільфу і Пятрову»[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads