Ілья Аляксандравіч Гульцяеў

расійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілья Аляксандравіч Гульцяеў
Remove ads

Ілья Гульцяеў (нар. 5 верасня 1988, Волагда) — расійскі футбаліст, абаронца пермскага «Амкара».

Хуткія факты Ілья Гульцяеў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец пскоўскага футбола, у 2004 годзе трапіў у структуру маскоўскага «Спартака», з 2006 года пачаў выступаць за моладзевы склад. 15 ліпеня 2009 года правёў свой адзіны матч за асноўны склад «Спартака» ў 1/16 фіналу Кубка Расіі супраць «Краснадара». Неўзабаве перайшоў у «Том», дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 1 лістапада 2009 года ў матчы супраць маскоўскага «Лакаматыва». У сезоне 2010 заваяваў месца ў асноўным складзе томскага клуба, у сезоне 2011 нярэдка выконваў функцыі капітана каманды.

У канцы 2012 года па заканчэнні кантракта пакінуў томскі клуб, а ў студзені 2013 года стаў іграком «Уфы». Пакінуў «Уфу» ў чэрвені таго ж года. Сезон 2013/14 правёў у ніжнякамскім «Нафтахіміу», пазней далучыўся да краснаярскага «Енісея». У студзені 2016 года падпісаў кантракт з «Тосна» на 1,5 гады, аднак у жніўні таго ж года вярнуўся ў «Енісей». У сезоне 2017/18 быў іграком «Тамбова».

У верасні 2018 года стаў іграком армянскага клуба «Бананц». У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Бананц» і неўзабаве падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. Спачатку быў трывалым іграком стартавага складу, а з верасня амаль не з’яўляўся на полі. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[3].

У лютым 2020 года стаў іграком клуба «Новасібірск» з трэцяга расійскага дывізіёна[4]. У ліпені 2021 года перайшоў у пермскі «Амкар».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2009 годзе гуляў за моладзевую зборную Расіі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads