ФК Гомель
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Гомель» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 1959 годзе. Чэмпіён Беларусі (2003). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.
Адрас клуба: 246050, Гомель, плошча Паўстання, 1.
Remove ads
Гісторыя клуба
Хатнія гульні гомельскіх каманд праходзілі на стадыёне «Лакаматыў» і «Цэнтральны» (раней стадыён «Гомсельмаш»).
Удзельнічаў у чэмпіянаце СССР па футболе ў Другой лізе.
З 1992 па 2009 гады гуляў у Вышэйшай лізе Рэспублікі Беларусь (акрамя 1995—1997 гадоў). Па выніках сезона 2009 клуб пакінуў Вышэйшую лігу. У сезоне 2010 стаў пераможцам чэмпіянату Першай лігі і за 7 тураў да завяршэння чэмпіянату заваяваў права гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.
У сезоне 2015 з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя футбалісты, за клуб сталі выступаць у асноўным маладыя ўласныя выхаванцы. Пасля неблагога старту вынікі каманды неўзабаве пагоршыліся — яна хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы, а ўвосень увогуле адкацілася на апошняе месца, адкуль не здолела выбрацца. У выніку «Гомель» вылецеў у Першую лігу, але ў сезоне 2016 атрымаў перамогу ў другім дывізіёне і вярнуўся ў эліту.
Remove ads
Ранейшыя назвы
- «Лакаматыў» (1959—1963)
- «Спартак» (1964—1968)
- «Гомсельмаш» (1969—1975 і 1978—1995)
- «Машынабудаўнік» (1976—1977)
- «Гомель» (з 1995)
Дасягненні
Чэмпіянаты СССР
1959—1991: Другая ліга (клас «Б», клас «А»).
Найлепшае дасягненне:
- 1963 — 18-е месца 2-й падгрупы класа «А» (38-я каманда СССР),
- 1967 — 7-е месца 1-й падгрупы 2-й групы класа «А» (38—40-я каманда СССР).
Кубкі СССР
- Найлепшае дасягненне: 1962, 1963 — выхад у 1/16 фіналу.
Чэмпіянаты Беларусі
Чэмпіён Беларусі: 2003
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1999, 2011
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 1997, 2010, 2016
Кубкі Беларусі
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2002, 2011, 2022
- Фіналіст Кубка Беларусі: 2004
Суперкубкі Беларусі
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Неафіцыйныя турніры
- Кубак Норчы: 2000 — выхад у чвэрцьфінал.
- Кубак Садружнасці: 2004 — удзельнік турніру.
Цяперашні склад
Станам на верасень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб
Андрэй Гараўцоў (нар. 1981) — галоўны трэнер
Сяргей Лашкевіч (нар. 1996) — трэнер па фізпадрыхтоўцы
Сяргей Нікіценка (нар. 1978) — трэнер па навукова-метадычнай працы
Уладзімір Рыжчанка (нар. 1971) — трэнер брамнікаў
Андрэй Юсіпец (нар. 1967) — галоўны трэнер дубля
Сяргей Хіжняк (нар. 1975) — трэнер дубля
Remove ads
Трэнеры
Усе трэнеры гомельскіх каманд у чэмпіянатах СССР і Рэспублікі Беларусь:
- Павел Баранаў (1959)
- Глеб Рабікаў (1960—1961)
- Вадзім Радзішэўскі (1962 — ліпень 1963)
- Сяргей Каршуноў (1963, з ліпеня)
- Васіль Ярмілаў (1964—1965)
- Аляксандр Загрэцкі (1966)
- Уладзімір Ерамееў (1967—1968)
- Віктар Караткевіч (1969—1970)
- Леанард Адамаў (1971—1972)
- Леанід Ерахавец (1973, па ліпень)
- Яўген Глямбоцкі (ліпень 1973 — 1974)
- Віктар Караткевіч (1975 — ліпень 1977)
- Аляксандр Чырымысін (ліпень 1977 — 1980)
- Казімір Шыманскі (1981—1983)
- Мікалай Кісялёў (1984)
- Віктар Караткевіч (1985 — ліпень 1987)
- Валерый Яначкін (ліпень 1987 — 1988)
- Юрый Галавей (1988, па ліпень)
- Аляксандр Пражнікаў (ліпень 1988 — 1990)
- Казімір Шыманскі (1991)
- Уладзімір Астратэнка (1992—1993)
- Віктар Караткевіч (1993—1994)
- Мікалай Гаруноў (1994—1996)
- Юрый Грузноў (1997)
- Валерый Яначкін (1998 — май 1999)
- Вячаслаў Акшаеў (май 1999 — жнівень 2000)
- Аляксандр Кузняцоў (жнівень 2000 — май 2001)
- Валерый Яначкін (май — верасень 2001)
- Сяргей Падпалы (верасень 2001 — чэрвень 2004)
- Аляксандр Кузняцоў (ліпень 2004 — верасень 2005)
- Мікалай Гаруноў (верасень 2005 — ліпень 2006)
- Віктар Папаеў (ліпень — кастрычнік 2006)
- Уладзімір Гольмак (в.а., кастрычнік 2006 — студзень 2007)
- Анатоль Юрэвіч (студзень 2007 — жнівень 2008)
- Леанід Барсук (в.а, жнівень — верасень 2008)
- Андрэй Юсіпец (верасень 2008 — жнівень 2009)
- Леанід Барсук (в.а., жнівень — снежань 2009)
- Алег Кубараў (снежань 2009 — снежань 2012)
- Аляксей Мяркулаў (снежань 2012 — май 2014)
- Валерый Яначкін (в.а., май 2014)
- Уладзімір Гольмак (май 2014 — лістапад 2015)
- Віктар Барэль (в.а. у лістападзе—снежні 2015)
- Уладзімір Журавель (снежань 2015 — снежань 2016)
- Вячаслаў Герашчанка (снежань 2016 — май 2018)
- Аляксей Мяркулаў (в.а. у маі—ліпені 2018; ліпень 2018 — верасень 2019)
- Аляксандр Кульчы (в.а. у верасні—снежні 2019)
- Іван Біёнчык (снежань 2019 — снежань 2021)
- Уладзімір Нявінскі (студзень 2022 — ліпень 2023)
- Андрэй Гараўцоў (са жніўня 2023)
Remove ads
Клубныя рэкорды
- Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (212).
- Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (210).
- Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (72).
- Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (66).
- Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Першай лігі (Д2) — Дзмітрый Платонаў (25, 2010 год).
- Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Вышэйшай лігі (Д1) — Раман Васілюк (24, 2007 год).
- Самы карысны ў чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (97, 66+31).
- Самы карысны ў чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Генадзь Блізнюк (95, 66+29).
- Самы карысны ў адным чэмпіянаце Беларусі Першай лігі (Д2) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (32, 18+14, 1997 год).
- Самы карысны ў адным чэмпіянаце Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Раман Васілюк (36, 24+12, 2007 год).
Рэкорды чэмпіянатаў Беларусі
- Усталяваныя «Гомелем» у сезоне 2003 года:
- 21 гульня ў адным сезоне на «нуль».[2]
- 11 гульняў запар з пачатку чэмпіянату на «нуль» (рэкорд краіны для двухкругавых чэмпіянатаў).
- 25 перамог запар у чэмпіянатах Першай лігі (1997, 2010).
- 27 перамог (90 %) у чэмпіянатах Першай лігі (2010).
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Міжнародныя кубкі
Неафіцыйныя турніры
Remove ads
Вядомыя ігракі
Наступныя ігракі «Гомеля» выклікаліся ў нацыянальныя зборныя сваіх краін. Тлустым пазначаны ігракі, якія выклікаліся ў зборную падчас выступаў за «Гомель».
Ара Акапян
Завен Бадаян
Агван Мкртчан
Армен Тыгранян
Ілья Алексіевіч
Антон Амельчанка
Юрый Афанасенка
Дзмітрый Бага
Генадзь Блізнюк
Мікалай Бранфілаў
Рэнан Брэсан
Аляксандр Бычанок
Раман Васілюк
Уладзімір Гаеў
Аляксей Гаўрыловіч
Вячаслаў Глеб
Эдуард Дземенкавец
Станіслаў Драгун
Андрэй Каваленка
Дзмітрый Камароўскі
Аляксандр Карніцкі
Мікалай Кашэўскі
Раман Кірэнкін
Павел Кірыльчык
Аляксандр Кліменка
Андрэй Клімовіч
Аляксандр Кульчы
Фёдар Лукашэнка
Аляксандр Лянцэвіч
Аляксандр Макась
Сяргей Мацвейчык
Вадзім Пабудзей
Аляксей Панкавец
Кірыл Паўлючак
Міхаіл Пацко
Ігар Ражкоў
Максім Разумаў
Філіп Рудзік
Андрэй Салавей
Міхаіл Сівакоў
Павел Сітко
Ігар Стасевіч
Валерый Стрыпейкіс
Павел Сядзько
Ігар Тарлоўскі
Віталь Трубіла
Аляксандр Шагойка
Павел Шаўроў
Алег Шкабара
Руслан Юдзянкоў
Андрэй Юсіпец
Махамед Канатэ
Гідэон Баа
Эдуард Сергіенка
Ісмаіла Саро
Вітаўтас Лукша
Эрнестас Шэткус
Ігар Цыгырлаш
Томаш Новак
Сяргей Падпалы
Лукаш Цясак
Валерый Брошын
Сяргей Гарлуковіч
Георгій Ярцаў
Аляксандр Дзмітрыеў
Андрэй Сідарэнкаў
Андрэй Сцяпанаў
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads