Ілья Сільчукоў
беларускі оперны спявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілья Сільчукоў (нар. 4 лютага 1982) — беларускі оперны спявак (барытон).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 2000 годзе Рэспубліканскі комплекс гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, затым у 2002 годзе вакальнае аддзяленне Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі, у 2005 годзе — вакальнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
З 2005 года — саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Удзельнічаў у пратэстах 2020 года, праспяваў гімн «Магутны Божа» ў адмысловым кліпе, быў звольнены з тэатра[1].
Спяваў у міланскай «Ла Скала», удзельнік пастаноўкі «Дзікага палявання караля Стаха» ў Лондане. Займаецца праектам пад назвай The Voice of My Land («Голас маёй зямлі»), які ладзіць з піяністкай Таццянай Лойша, у снежні 2022 года адыграў з ёй канцэрт у Бостане. Таксама ладзіць камерныя выступы з расійскім піяністам Паўлам Нэрсэсьянам. З 2024 года ў оперным тэатры Сіэтла, спяваў у операх «Тоска», «Піраты Пянзанса» і інш.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Лаўрэат міжнародных конкурсаў вакалістаў
- Медаль Францыска Скарыны (2015)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
