Медаль Францыска Скарыны

дзяржаўная узнагарода Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Меда́ль Францы́ска Скары́ны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 года[1]. Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3727-XII ад 13 красавіка 1995 года ў палажэнне аб медалі былі ўнесены змены (ён пачаў размяшчацца не пасля ўзнагарод СССР, а пасля медаля «За працоўныя заслугі»[2]). Медаль ізноў быў зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 года № 49-З[3]. На сённяшні дзень усё, што тычыцца дадзенага медаля, як і ўсіх астатніх беларускіх узнагарод, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[4].

Хуткія факты Медаль Францыска Скарыны, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Выгляд медаля ў 1989—2017 гадах

Медаль Францыска Скарыны мае форму круга дыяметрам 32 мм. На вонкавым боку медаля размешчаны рэльефная выява Францыска Скарыны і надпіс «Францыск Скарына», на адваротным боку — знак «сігнет».

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка пакрыта муаравай стужкай зялёнага колеру, пасярэдзіне стужкі — жоўтая паласа нацыянальнага арнаменту, стужка абрамлена пазалочанай ніткай.

Медаль вырабляецца з тампаку[5].

Remove ads

Правілы ўзнагароджвання

Медалем Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалем могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Некаторыя з узнагароджаных

1990

1991

1992

1993

1994

1995

1996

1997

1998

1999

2000

2001

2002

2003

2004

2005

2006

2007

2008

2009

2010

2011

2012

2013

2014

  • Рамуальд Будрыс
  • Яўген Васілеўскі

2015

2016

  • Любоў Адаскевіч
  • Яўгеній Алейнікаў
  • Аксана Салопава
  • Васіль Якавенка

2017

2018

  • Вольга Сяргееўна Макей[7]

2020

2021

Remove ads

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 года № 288-З «О государственных наградах Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2011. Праверана 11 ліпеня 2010.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2018. Праверана 27 лютага 2019.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads