Ілінойс
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілінойс (англ.: Illinois) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША. Плошча — 140 998 км². Насельніцтва — 12 910 409 чалавек (2009), пяты па колькасці жыхароў штат. Сталіца — горад Спрынгфілд, найбуйнейшы горад — Чыкага. Іншыя буйныя гарады: Арора, Рокфард, Джоліет.
Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкальна» (англ.: Land of Lincoln), а таксама «Штат у прэрыі» (англ.: Prairie State). Афіцыйны дэвіз — «Незалежнасць штата, нацыянальны саюз» (англ.: State sovereignty, national union). Назва паходзіць ад наймення аб’яднання індзейскіх плямён. На амерыканскім дыялекце англійскай мовы «Illinois» вымаўляецца на французскі манер — без апошняга гуку «s» (ˌ ɪlɨnɔɪ).
Remove ads
Геаграфія і клімат
Штат размешчаны на Цэнтральных раўнінах, і 60 % яго тэрыторыі займаюць прэрыі, астатняя частка занятая ўзгоркамі. На поўначы мяжуе са штатам Вісконсін, з паўночнага ўсходу абмежаваны возерам Мічыган, мяжуе са штатам Індыяна на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Кентукі — на поўдні, з Аявай і Місуры на захадзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ Агая, заходняя і паўднёва-заходняя — па рацэ Місісіпі. Значная частка паўднёвага ўчастка мяжы з Індыянай праходзіць па рацэ Уобаш.
У штаце — больш за 500 рэк (найбуйнейшая — Ілінойс), злучаная суднаходным каналам з возерам Мічыган) і 950 азёр.
Умерана кантынентальны клімат.
Штат багаты карыснымі выкапнямі, сярод якіх — вугаль, нафта, прыродны газ, цынк, пясчанік.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Карл Сэндберг (1878—1967) — амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст.
- Роберт Уодлаў (1918—1940) — паводле Кнігі рэкордаў Гінэса, самы высокі чалавек у сусветнай гісторыі.
- Рэй Брэдберы (1920—2012) — амерыканскі пісьменнік-фантаст.
- Марлі Мэтлін (нар. 1965) — амерыканская актрыса.
- Альфрэд Сцёртэвант (1891—1970) — амерыканскі генетык, адзін з заснавальнікаў храмасомнай тэорыі спадчыннасці.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads