Ілінойс (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілінойс (англ.: Illinois) — рака ў ЗША, левы прыток Місісіпі. Утвараецца пры зліцці рэк Дэс-Плейнс і Канкакі. Частка Ілінойскага воднага шляху, які злучае Вялікія азёры з ракой Місісіпі.
Даўжыня 437 км, ад вытоку р. Канкакі 653 км, плошча басейна каля 75 тыс. км². Цячэ па Цэнтральных раўнінах. Характэрныя веснавыя паводкі і летне-асенняя межань. Сярэдні гадавы расход вады каля 800 м³/с. У верхнім цячэнні злучана суднаходнымі каналамі з возерам Мічыган (каля г. Чыкага) і ракой Місісіпі (каля г. Рок-Айленд).
Суднаходная, шлюзаваная, вышэй г. Ла-Сал каналізаваная. На Iлінойсе — г. Пеорыя.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

