Імператрыца Чжу (дынастыя Сун)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Імператрыца Чжу (дынастыя Сун)
Remove ads

Імператрыца Чжу (1102 1127) — кітайская імператрыца з дынастыі Сун, жонка імператара Цынь-цзуна з Сун  (руск.).

Хуткія факты Імператрыца Чжу, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Чжу нарадзілася ў Бяньцзіне ў 1102 годзе[4]. Яна стала першай жонкай на Цынь-цзуна ў 1116 годзе. У 1126 годзе імператар Хуэй-цзун адрокся ад прастола на карысць свайго сына, імператара Цынь-цзуна. Чжу, як яго першая жонка, была прызначана на пасаду імператрыцы.

У 1127 годзе сталіца дзяржавы Бяньцзін была захоплена чжурчжэнямі падчас цзінь-сунскай вайны  (укр.). Імператар Цынь-цзун быў скінуты, і ён, а таксама яго папярэднік імператар Хуэй-цзун і большая частка імператарскай сям'і  (англ.) і двара, больш за 3000 чалавек, былі схоплены і сасланы ў Маньчжурыю ў выніку так званага Цзінканскага інцыдэнту[5].

Спачатку іх даставілі ў сталіцу чжурчжэняў, многія з іх памерлі па дарозе. Імператарскія супругі, наложніцы, палацавыя жанчыны і еўнухі, якія трапілі ў палон, былі размеркаваны сярод чжурчжэняў у якасці рабоў. Яе цесцю было дазволена пакінуць пяць сваіх жонак, у тым ліку яго імператрыцу, таму што яны былі занадта старыя, каб прадстаўляць цікавасць у якасці ваенных узнагарод. Імператрыца Чжу, аднак, была маладая і апісвалася як прыгажуня, і не чакалася, што ёй дазволяць застацца са сваім мужам. Па прыбыцці ёй загадалі прыняць ванну. Зняважаная, яна скончыла жыццё самагубствам, каб пазбегнуць сексуальнага гвалту[5].

Remove ads

Зноскі

  1. China Biographical Database
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13407958'></a>
  2. 宋史(кіт.). 1346. Праверана 6 March 2017.
  3. Patricia Buckley Ebrey (2014). Emperor Huizong. Harvard University Press. ISBN 9780674725256.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads