Імперыя Інкаў

індзейская раннекласавая дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы ў XI—XVI стст From Wikipedia, the free encyclopedia

Імперыя Інкаў
Remove ads

Імперыя Інкаў (кечуа: Tawantin Suyu, Tawantinsuyu, Таўантынсую, Тавантынсую) — буйнейшая па плошчы і колькасці насельніцтва індзейская раннекласавая дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы ў XI—XVI стст. Займала тэрыторыю ад цяперашняга Паста ў Калумбіі да ракі Маўле ў Чылі. Імперыя ўключала ў сябе цалкам тэрыторыі цяперашніх Перу, Балівіі і Эквадора (за выключэннем часткі раўнінных усходніх раёнаў, парослых непраходнай сельвай), часткова Чылі, Аргенціны і Калумбіі. У 1533 г. іспанскія канкістадоры ўсталявалі кантроль над большай часткай імперыі, а ў 1572 годзе дзяржава інкаў спыніла сваё існаванне. Ёсць гіпотэза, што апошнім незалежным прыстанкам інкаў з’яўляецца нязнойдзены горад (краіна) Пайтыты (да сярэдзіны або канца XVIII стагоддзя).

Хуткія факты Імперыя Інкаў, Сталіца ...

Археалагічныя даследаванні паказваюць, што вялікая колькасць дасягненняў было атрымана ў спадчыну інкамі ад папярэдніх цывілізацый, а таксама ад падначаленых імі суседніх народаў. Да моманту з’яўлення на гістарычнай арэне інкаў у Паўднёвай Амерыцы існаваў шэраг цывілізацый: мачы (культура Мачыка, вядомая каляровай керамікай і ірыгацыйнымі сістэмамі), Уары (гэта дзяржава з’явілася правобразам Імперыі інкаў, хоць насельніцтва гаварыла, відаць, на іншай мове — Аймар) , Чыму (цэнтр — горад Чан-Чан, характэрная кераміка і архітэктура), Наска (вядомыя тым, што стварылі так званыя лініі Наска, а таксама сваімі сістэмамі падземных вадаправодаў, керамікай), Пукіна (цывілізацыя горада Ціаўанака з насельніцтвам каля 40 тысяч чалавек, якая знаходзілася на ўсход ад возера Тытыкака), Чачапояс («Ваяры хмар», вядомыя сваёй грознай крэпасцю Куэлап, якую яшчэ называюць «Мачу-Пікчу поўначы»).

Remove ads

Літаратура

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads