Імрэ Мадач

From Wikipedia, the free encyclopedia

Імрэ Мадач
Remove ads

І́мрэ Ма́дач (венг.: Madách Imre; 20 студзеня 1823, в. Альшастрэгава, Каралеўства Венгрыя — 5 кастрычніка 1864, там жа) — венгерскі паэт , філосаф і драматург . Аўтар вершаванай філасофскай драмы «Трагедыя чалавека» (1861).

Хуткія факты Імрэ Мадач, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Альшастрэгава, Каралеўства Венгрыя (цяпер — вёска Долна Стрэгава, Банскабістрыцкі край, Славакія) у 1823 годзе ў дваранскай сям’і. У 1837—1840 гадах вучыўся ў Пешцкім універсітэце. У 1842 годзе здаў экзамен на адваката.

Пасля паражэння Рэвалюцыі 1848—1849 у Венгрыі знаходзіўся ў 1852-53 гадах у турэмным зняволенні. У 1860 годзе быў выбраны дэпутатам у венгерскі Сейм.

Творчасць

У 1840 годзе выдаў лірычны зборнік «Lantvirágok» (1840), за якім рушыў услед цэлы шэраг лірычных вершаў і крытычных эцюдаў, пародыя ў вершах «Цывілізатар» (венг.: A civilizátor; 1859) і драмы «Jo nev es ereny», «Commodus», «Mária királynő» (1840—1855), «Csák végnapjai» (1843—1861), «Férfi és nő» (1843). У 1860 годзе скончыў працу над «Чалавечай трагедыяй»[7] («Трагедыя чалавека»), сваім лепшым творам.

Thumb
Адам і Ева, ілюстрацыя Міхаіла Зічы 1887 года да вершаванай драмы «Трагедыя чалавека»

«Трагедыя чалавека» — алегарычная драма ў вершах пра сэнс чалавечага быцця, напісаная пад уплывам трагедыі «Фаўст» І. В. Гётэ і паэмы «Страчаны рай» Дж. Мільтана. Дух пазнання і сумневу Люцыпар, пагружаючы выгнаных з рая Адама і Еву ў гіпнатычны сон, праводзіць іх па розных этапах гісторыі, каб пераканаць у бессэнсоўнасці жыцця і барацьбы; аднак фінал п’есы носіць аптымістычны характар. У рэдагаванні і публікацыі «Трагедыі чалавека» вялікую ролю адыграў Я. Арань.

У сувязі з гэтым творам напісаны трагедыя «Майсей» (Mózes, 1860—1861) і гумарыстычны ўрывак «Tündérálom» (1864).

Remove ads

Зноскі

1. Imre von Madach // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. verschiedene Autoren Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950ÖAW. Праверана 12 верасня 2024.

3. Magyar életrajzi lexikon / пад рэд. K. ÁgnesBudapest: Akadémiai Kiadó, 1967. Праверана 12 верасня 2024.

4. Imre Madach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Imre Madách // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

6. Dániel B., József P., Judit P. Képviselők és főrendek a dualizmus kori MagyarországonLíceum Kiadó, 2020. — С. 233. — 639 с. — ISBN 978-963-496-144-4 Праверана 10 снежня 2022.

7. З энцыклапедычнага слоўніка Ф. А. Бракгаўза і І. А. Ефрона

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads