Універсітэт Лоранда Этвеша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт Ло́ранда Э́твеша — найбуйнейшы ўніверсітэт Венгрыі.


Remove ads
Гісторыя
У 1635 годзе ў Трнаве (сучасная Славакія) кардынал Петэр Пазмань заснаваў універсітэт з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалогіі. У 1667 годзе быў створаны юрыдычны факультэт. У 1777 годзе ўніверсітэт з Трнавы быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пешт. Да 1844 года выкладанне ва ўніверсітэце вялося на лацінскай мове. З 1895 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца і жанчыны. У 1921—1950 універсітэт насіў імя свайго заснавальніка Петэра Пазманя, а ў 1950 годзе быў названы ў гонар фізіка Лоранда Этвеша.
Remove ads
Склад
Факультэты
Па стане на пачатак 2011 года існуюць 8 факультэтаў:
- Факультэт права і палітычных навук
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт інфарматыкі
- Факультэт адмысловага навучання
- Факультэт педагогікі і псіхалогіі
- Факультэт педагогікі пачатковай школы
Філіялы
Кафедры
Вядомыя выпускнікі
- Міхай Бабіч — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык
- Золтан Кодай — венгерскі кампазітар, музыкант і тэарэтык музыкі
- Андраш Золтан — венгерскі беларусіст, старшыня Венгерскай асацыяцыі беларусістаў
- Дзьёрдзь Літван — венгерскі гісторык, палітык і дзяржаўны дзеяч
Remove ads
Зноскі
- Borhy László átvette rektori kinevezését — Будапешцкі ўніверсітэт, 2017. Праверана 4 кастрычніка 2017.
- Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads