Казімір
мужчынскае асабістае імя (Kasimir) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір — мужчынскае славянскае імя, утворанае складаннем праславянскіх слоў Kazhit («псаваць, шкодзіць») і mir («мір, спакой»). Памяншальнае імя — Ка́зік. Жаночае імя — Казіміра.
У розных краінах імя Казімір мае свае адпаведнікі: польск.: Kazimierz; укр.: Казимир; чэшск.: Kazimír, славацк.: Kazimír; руск.: Казимир; англ.: Casimir.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Казімір Ян Павел Сапега (1642—1720) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
- Казімір Севярынавіч Малевіч (1878—1935) — беларускі мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму.
- Казімір III Вялікі (1310—1370) — кароль польскі (1333—1370).
- Казімір Лышчынскі (1634—1689) — мысліцель-атэіст, педагог і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.
- Казімір Свёнтак (1914—2011) — царкоўны дзеяч, рымска-каталіцкі кардынал, першы беларускі кардынал (1994).
- Казімір Семяновіч (1600—1651) — ваенны кароннага войска Рэчы Паспалітай, адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Еўропе.
- Казімір IV Ягелончык (1427—1492) — вялікі князь літоўскі (1440—1492), кароль польскі (1447—1492).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads