Іна Валер’еўна Соркіна
беларускі вучоны, гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іна Валер’еўна Соркіна (нар. 1971, Гродна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Вучылася ў СШ № 2 г. Капыля. Скончыла гістарычны факультэт (1993), аспірантуру (1996) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1996 па студзень 2014 працавала на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэта.
У 2014 годзе Іна Соркіна стала лаўрэаткай Узнагароды імя Льва Сапегі, якую падтрымлівае шэраг польскіх універсітэтаў. Узнагарода ўяўляе сабой магчымасць цягам акадэмічнага году наведаць па чарзе універсітэты з лекцыямі для польскіх студэнтаў на тэму гісторыі або сучаснасці Беларусі. Акрамя таго, лаўрэат мае магчымасць праводзіць уласныя даследаванні[2].
13 студзеня 2014 года Іна Валер’еўна была звольнена з ГрДУ імя Янкі Купалы[3]. Станам на 2022 год яна працуе ў Гімназіі № 6 імя Ф. Э. Дзяржынскага г. Гродна[4].
Remove ads
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Даследуе гісторыю мястэчак Беларусі, гістарычную ўрбаністыку, гісторыю беларускіх яўрэяў. Аўтар некалькіх дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у розных айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах, манаграфіі «Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.» (Вільня: ЕГУ, 2010). Выкладае спецкурсы па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, гістарычнай урбаністыкі на Беларусі.
Выбраная бібліяграфія
- Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.
- Соркіна Іна. Святочная культура мястэчак Беларусі // Arche. 2011. № 7-8. С. 112—137.(недаступная спасылка)
- Соркіна Іна. Яўрэі ў сацыяльнай тапаграфіі Параднай (Саборнай) плошчы Гродна ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стст. // Цайтшрыфт / Цайтшрифт: часопіс для даследавання яўрэйскай гісторыі, дэмаграфіі і эканомікі, літаратуры, мовы і этнаграфіі. 2011. Т.6. С.57-72.
- Шыбека Захар, Соркіна Іна. Ці існуе ў Беларусі гістарычная ўрбаністыка? // Гістарычная ўрбаністыка : асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база : зборнік навуковых артыкулаў. Гродна. 2011. С.13-30.
- Соркіна Іна. Мястэчкі як культурна-гістарычны фэномэн Беларусі // Arche. 2010. № 3.
- Соркіна Іна. Адукацыя ў Гродне ў першай палове XIX ст. па матэрыялам фонда Канцылярыі Гродзенскага губернатара // Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. ХV — ХХ ст. Пад рэдакцыяй А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Гародня. 2009. — С. 260—290.
- Соркіна Іна. «Памежжа» народаў, рэлігій, культур: міжэтнічныя i міжканфесійныя ўзаемадачыненні ў мястэчках Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 2009. № 31.
- Соркіна Іна. Мястэчкі Гродзенскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Rocznik grodzieński. Nr 1. 2007. S. 9 — 33.
- Соркіна Іна. Высяленні яўрэяў з сельскай мясцовасці ў гарады і мястэчкі Беларусі і іх наступствы (канец XVIII—XIX ст.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 2005. № 24.
- Соркіна Іна. Праблемы мястэчак Беларусі на старонках часопіса «Наш край» (другая палова 1920-х гадоў) // Гістарычны альманах. Т.10. 2004. С. 141—150.
- Соркіна Іна. Мястэчкі Зэльва і Дзярэчын у святле архіўных звестак // Славуты Зэльвенскі край: Матэрыялы навук. гісторыка-краязнаўчай канфер. Ліда. 2004. С. 87 — 97.
- Соркина Инна. Феномен белорусско-еврейской толерантности в местечках Белоруссии XIX — начала XX в. (по материалам мемуаристики) // Свой или чужой? Евреи и славяне глазами друг друга: Сборник статей. Москва. 2003.
- Соркина Инна. Местечко, в котором я никогда не была // Мишпоха. № 15. Архівавана 27 чэрвеня 2011.
Remove ads
Рэцэнзіі на працы
Зноскі
- t-styl.info Архівавана 28 кастрычніка 2016.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads