Іна Таарна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іна Таарна (эст.: Inna Taarna; 20 жніўня 1926, Талін — 30 студзеня 2015, Талін) — эстонская актрыса і тэатральны педагог, тэатразнавец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1926 годзе ў Таліне, пры нараджэнні — Іна Мікалаеўна Транкман. Бацька — афіцэр Мікалай Транкман, маці — балерына Надзея Цыганкова-Таарна.
На сцэне з 13 гадоў, калі ў 1943 годзе ў вайну ў эвакуацыі ў Яраслаўлі выступала з маці ў складзе ў Дзяржаўных ансамбляў Эстоніі.
Пасля вайны паступіла ў Эстонскі дзяржаўны тэатральны інстытут, які скончыла ў 1949 годзе.
У 1949—1976 гадах — актрыса Талінскага драматычнага тэатра.
Выступала на канцэртнай сцэне, на эстонскім радыё і на эстонскім тэлебачанні, здымалася ў кіно.
З 1973 па 1988 год выкладала на рэжысёрскім факультэце Талінскага педагагічнага інстытута.
Аўтар шэрагу кніг па гісторыі эстонскага тэатра, у тым ліку біяграфічных кніг пра Ільмара Тамура (1997), пра свайго мужа Каарэла Карма («Гартаючы старонкі», 1983), мемуараў «Азіраючыся назад у часе» (2003).
Ганаровы член Саюза эстонскіх акцёраў, членам якога была з 1950 года, лаўрэат Прэміі імя Прыйта Пыльдрааса (2004).
Памерла ў 2015 годзе ў Таліне.
Першым шлюбам была замужам за акцёрам Юры Ярветам (пазнаёміліся ў інстытуце, шлюб у перыяд 1948—1958), другім — за акцёрам Каарэлам Карма.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads