Лясныя могілкі (Талін)
могілкі ў Таліне, Эстонія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лясныя могілкі (эст.: Metsakalmistu — Метсакальмісту) — могілкі ў горадзе Таліне, дзе пахаваны найбуйнейшыя пісьменнікі, мастакі, скульптары, архітэктары і палітычныя дзеячы Эстоніі. Размешчаны ў мікрараёне Клаастрыметса (вуліца Клаастрыметса 36). Агульная плошча — 48,3 га. Унесены ў Дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі як помнік гісторыі.
Remove ads
Гісторыя
Лясныя могілкі былі заснаваны па рашэнні гарадскіх уладаў у 1933 годзе ў Клаастрыметсе, а цырымонія адкрыцця адбылася ў 1939 годзе. Першапачаткова плошча могілак была 24,2 га, але пазней яны былі пашыраны і ў цяперашні час займаюць 48,3 га.
Лясныя могілкі — могілкі натуральнага выгляду, і патрабаваннямі да іх афармлення забаронена ўстанаўліваць мемарыялы і магільныя агароджы. Першапачаткова патрабаваннем да мемарыяльнай пліты быў памер 80 на 60 см, але пазней стандарт даўжыні каменя павялічылі да 1,5 м.
У 1936 годзе на могілках была пабудавана капліца па праекце архітэктара Герберта Ёхансана. Яна ўнесена ў Дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі як помнік архітэктуры.
У 2006 годзе на могілках быў створаны калумбарый.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лясныя могілкі (Талін)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads