Інгамодэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інгамодэр (шведск.: Ingamoder) ― умоўнае імя, уведзенае шведскімі гісторыкамі для абазначэння дачкі Эйдмунда Старога, якая была жонкай караля Швецыі Стэнкіля і чыё сапраўднае імя невядома. Даслоўна перакладаецца на беларускую мову як «маці Інгэ» (гэта значыць маці караля Інгэ I Старэйшага)[3].
Remove ads
Біяграфія
Гэтая жанчына нарадзілася каля 1025 года ў сям’і караля Эйдмунда і каралевы Астрыд. Выйшла замуж за Стэнкіля, які пазней атрымаў у спадчыну бацькоўскі тытул ярла. Па дадзеных некалькіх больш ці менш надзейных крыніц, у Стэнкіля было чацвёра сыноў[4]:
- Інгэ I Старэйшы, кароль Швецыі
- Хальстэн, кароль Швецыі
- Свейн Стэнкільсан
- Эрык Стэнкільсан
Інгема

Сучаснымі генеалагамі вылучаюцца спекулятыўныя здагадкі аб тым, што Інгамодэр з’яўляецца той жа самай асобай, што і Інгема, аднак надзейных крыніц, якія пацвярджаюць гэтую версію, не існуе. Ігема была мясцовашанаванай святой, шанаванай у правінцыі Вестэргётланд, аднак, яна не была афіцыйна прызнана каталіцкай царквой. Вядомая ў першую чаргу ў сувязі з традыцыямі мясцовых каля калодзежа Інгема. Калодзеж Інгема (шведск.: Ingemo källa), размешчаны паміж гарадамі Шовдэ і Тыдахольм, уяўляе сабой крыніцу, якая, паводле некаторых здагадак, магла быць паганскай святыняй. Калодзеж абнесены каменем, яго памеры складаюць 1,2 × 0,6 метра. Пакрыты вапняковай плітой. З’яўляецца месцам паломніцтва, у XIX стагоддзі людзі кідалі ў яго манеты і верылі, што гэты рытуал даруе здароўе. Аднак самыя раннія згадкі аб гэтых звычаях датуюцца канцом XVII стагоддзя.
Remove ads
Продкі
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2016. Праверана 2 красавіка 2018.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads