Вестэргётланд
правінцыя Швецыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вестэргётланд (шведск.: Landskap Västergötland), Заходні Гёталанд — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёва-заходняй частцы цэнтральнай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурнае азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад ленаў Вестра Гёталанд, Ёнчэпінг, Эрэбру і Галанд. Назва ландскапа Вестэргётланд прысутнічае ў намінальным тытуле прынца Даніэля Вестлінга з Эрэбру.
Remove ads
Геаграфія
Вестэргётланд мяжуе на поўначы з ландскапамі Вермланд і Нерке і абмываецца водамі возера Венерн, а з усходу — возера Ветэрн, з поўдня прымыкаюць Смоланд і Галанд, а з захаду — Бохуслен, Дальсланд і праліў Катэгат.
Гісторыя
У Вестэргётландзе раней іншых рэгіёнаў Швецыі распаўсюдзілася хрысціянская рэлігія. У царкве Гусабю каля горада Скара ў 1000 г. хрысціўся першы шведскі кароль-хрысціянін Олаў Шатконунг. Тут у XI ст. створана першае шведскае біскупства з цэнтрам у Скары. Правінцыя доўгі час мела адносную аўтаномію — выкарыстоўвала ўласныя законы(Västgötalagen), мела свой тынг і судаводства.
Адміністрацыйны падзел
Ландскап Вестэргётланд з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не гуляе адміністрацыйнай ролі.
Населеныя пункты
Вялікія гарады і мястэчкі:
- Гётэбарг
- Лідчэпінг
- Марыестад
- Скара
- Бурос
- Трольгетан
- Венерсбарг
Сімвалы ландскапа
- Расліна: верас звычайны
- Птушка: журавель шэры
- Рыба: мянтуз рачны
Галерэя
- Руіны замка Гусабю
- Управа камуны Фалчэпінг
- Фантан Пасейдон (Гётэбарг)
- Возера Фурушэн
- Гёта-канал у Форсвіку
Гл. таксама
- Адміністрацыйны падзел Швецыі
- Краі Швецыі
- Ландскап, Швецыя
Спасылкі
- Вестэргётланд Архівавана 13 лютага 2003.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вестэргётланд
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads