Інга Уладзіміраўна Зянькова
Беларускі эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інга Уладзіміраўна Зянькова (нар. 22 красавіка 1977, Полацк) — беларускі навуковец, эканаміст, педагог, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Нарадзілася ў Полацку ў 1977 годзе ў сям'і медыкаў. У 1994 годзе паступіла і ў 1998 годзе скончыла Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». Пасля навучалася ў аспірантуры гэтай жа ВНУ, пазней таксамам скончыла навучанне ў дактарантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» абараніла 6 красавіка 2010 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пад навуковым кіраўніцтвам Уладзіміра Клюні. Тэма дысертацыі: «Збалансаванасць занятасці на рынку працы ў Рэспубліцы Беларусь: тэарэтычныя і метадычныя асновы забеспячэння». У 2011 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».
У 1998-2004 гадах працавала ў Полацкім філіяле Беларускага камерцыйнага ўніверсітэта кіравання. З 2004 года і па цяперашні час працуе на фінансава-эканамічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ассістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам (2010-2011) і загадчыкам (2011-2014) кафедры эканамічнай тэорыі. У 2014-2018 гадах займала пасаду загадчыка кафедры эканомікі, кіравання і эканамічнай тэорыі. З 2018 года з'яўляецца загадчыкам кафедры эканомікі ПДУ.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўная тэматыка навуковых даследаванняў прысвечана пытанням эканомікі працы, функцыянавання рынку працы, рэгулявання працоўных адносін, праблемам эфектыўнага выкарыстання працоўных рэсурсаў рэгіёна і краіны, спосабам дасягнення адпаведнасці рынку адукацыйных паслуг і рынку працы і інш. Прымала ўдзел у падрыхтоўкі шматлікіх навуковых праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і іншых устаноў і дзяржаўных органаў. Ажыццяўляе апаніраванне кандыдацкіх дысертацый па эканоміцы, рэцэнзаванне аўтарэфератаў дысертацый, а таксама артыкулаў, падрыхтаваных для публікацыі ў навуковым часопісе “Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта” і іншых навуковых выданнях. Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, у тым ліку некалькіх аднаасобных і калектыўных манаграфій, артыкулаў у навуковых часопісах і сборніках у Беларусі і за мяжой, некалькіх вучэбна-метадычных выданняў і інш.
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- 2011 — прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым вучоным і спецыялістам
- 2011 — стыпендыя Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітых маладых вучоных
- 2013 — грамата Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь
- 2014 — нагрудны памятны знак Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта "За ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі"
- 2015 — спецыяльная прэмія "Крыніца ведаў" Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту ў намінацыі "Выкладчык года"
- 2016 — ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads